У Рэкцянскім сельскім цэнтры культуры ў гэтыя хвіліны праходзіць мерапрыемства «Рэкцянскія вячоркі», прысвечанае адраджэнню народнай спадчыны і мясцовых традыцый

Сярод ганаровых гасцей – старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Кавалёва, старшыня Рэкцянскага сельвыканкама Наталля Шчурэвіч і дырэктар Горацкага РЦСАН Алена Кузняцова.



Адкрыла свята стараста аграгарадка ветыран працы Любоў Ваўчкова. Яна павітала ўдзельнікаў і гасцей, запрасіла паслухаць народныя песні і пазнаёміцца з мясцовымі традыцыямі.

У праграме «Рэкцянскіх вячорак» – народныя песні, успаміны пра старыя традыцыі і сустрэчы сяброў.









Руслан ДАРГЕЛЬ
Фото Михаила ЛЕВЦОВА







