Шэраг мерапрыемстваў арганізавалі ў Горках у гонар дня беларускай мовы

Шэраг мерапрыемстваў арганізавалі ў Горках у гонар дня беларускай мовы

Беларусь, ты не забыта.
У душы, як Божы знак:
Хата… Канюшына… Жыта…
Бульба… Бусел… Шпак…
Мроя… Хлопец закаханы…
Цемра… Шлях дамоў…
Беларусь, ты збудавана
З беларускіх слоў!

Леанід Дайнека.

Міжнародны дзень роднай мовы, які кожны год адзначаецца 21 лютага, з’яўляецца напамінам аб тым, што БЕЛАРУСКАЯ – мова нашай Радзімы, у якой ёсць і цвёрдае слова «барацьба», і мяккае, далікатнае – «каханне», і добрае, заспакаяльнае – «спачуванне», i цёплае, ласкавае – «матуля». І так можна пералічваць бясконца, але лепш пачаць выкаростоўваць гэтыя словы ў сваёй гаворцы кожны дзень.

Як аднойчы сказаў беларускі паэт Змітрок Бядуля: «Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова».

Да Дня роднай мовы бібліятэкары ДУК «Горацкая раённая бібліятэчная сетка» падрыхтавалі для сваіх чытачоў шэраг бібліятэчных выстаў і тэматычных паліц: «Скарбы роднага слова», «Любі і ведай сваю мову», «Ганарымся нашай мовай», «Са слова пачынаецца Радзіма», «Мова продкаў нашых і нашчадкаў», «Мая мова – беларуская!», «Мова – крыніца ўсёй прыгажосці».

Напярэдадні святочнай даты ў аддзеле па абслугоўванню дзіцячага чытача для вучняў 9-а класа ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Горкі» была праведзена выхаваўчая гадзіна «Чытаем кнігі на роднай мове». Прысутныя ўпэўніліся, што моўная разнастайнасць – велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Вучні пазнаёміліся з цытатамі класікаў літаратуры, беларускімі словамі, якія адлюстроўваюць прыгажосць і ўнікальнасць роднай мовы, гутарылі па-беларуску, чыталі выразна вершы.

У філіяле «Рудкаўшчынская сельская бібліятэка-клуб» адбылася інфармацыйная гадзіна «З вытокаў роднай мовы». Маленькія наведвальнікі прынялi ўдзел у конкурсах «Гэта мова – твая і мая», «Паспрабуй перакладзi». Разам разгадвалi лiтаратурную крыжаванку, у гульнi «Словазнаўцы» выбiралi беларускiя словы, расказвалi, што яны абазначаюць. Свята роднай мовы прадоўжылася гучнымі чытаннямі вершаў на беларускай мове.

Бібліятэкар філіяла «Маслакоўская сельская аб’яднаная бібліятэка» запрасіла маленькіх чытачоў да ўдзелу ў гульне-віктарыне «Пагуляем у роднае слова». Дзеці размеркаваліся па камандах і знаёміліся з беларускімі народнымі казкамі, прыказкамі і прымаўкамі, адгадвалі беларускія загадкі, вымаўлялі беларускамоўныя скорагаворкі, адказвалі на цікавыя пытанні. Дзеці паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў на родную мову.

У сценах цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага для наведвальнікаў абанемента прайшла акцыя «Размаўляем па-беларуску», падчас якой супрацоўнікі размаўлялі на беларускай мове і запрашалі сваіх чытачоў таксама далучыцца да роднага слова. Бібліятэкары аддзела па абслугоўванню дзіцячага чытача падрыхтавалі слайд-віктарыну «Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску», дзе дзеці змагаліся ў некалькіх раўндах – перакладалі словы, расказвалі вершы, давалі азначэнні беларускіх слоў.

З Міжнародным днём роднай мовы, сябры! Наша мова – невытлумачальная асалода, схаваная у глыбіні пачуццяў… Як патаемная крынічка, схаваная пад леташнім лісцем, пад каранямі дрэў, пад нашымі каранямі. Крынічка, гук якой пачуеш толькі прыслухваючыся, але якая набірае моц! Паспрабуйце сёння сказаць сваім блізкім «Добрай раніцы!», калегам «Вітаю!», давайце размаўляць па-беларуску! Агулам, каб беларуская мова была ўсюды і мы нават забываліся пра дзень роднай мовы, бо яна штодзень з намі. Не дадзім загінуць ёй, жывой і непаўторнай, «з легендаў і казак» сатканай, «вобразнай, вольнай, пявучай», цудоўнай роднай мове!

Вольга МАКСІМАВА,
метадыст аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага
ДУК «Горацкая раённая бібліятэчная сетка»

Последние новости

Новости

Регистрация на ЦТ пройдет в Беларуси с 9 по 22 апреля. Что важно помнить абитуриентам

9 апреля 2025
Читать новость
Новости

В связи с порывом на водопроводе по улице Дзержинского, временно будет отсутствовать водоснабжение

9 апреля 2025
Читать новость
Новости

Народные приметы на 9 апреля 2025 года: что нельзя делать в этот день

9 апреля 2025
Читать новость
Новости

Гороскоп на 9 апреля 2025 года: что обещают астрологи

9 апреля 2025
Читать новость
Здоровые Горки

Репродуктивное здоровье – залог будущего поколения! Как сохранить возможность стать родителями

8 апреля 2025
Читать новость
Главные новости

О чем говорили на видеоконференции «Практика государственной и региональной поддержки общественных проектов по развитию территорий»?

8 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем