Сухая трава гарыць усё часцей

Сухая трава гарыць усё часцей

З надыходам вясны штогод пачынаюцца праблемы з узгараннем сухой расліннасці. Грамадзяне, наводзячы парадак на сваёй тэрыторыі, спальваюць смецце, сухую траву і мінулагодняе лісце. Людзі кідаюць непатушаныя запалкі і цыгарэты ў сухую траву, а гэта можа прывесці да пажару, стварыць пагрозу жыццю і здароўю людзей, іх маёмасцi

За прыкладамі далёка хадзіць не трэба. З пачатку пажаранебяспечнага перыяду на тэрыторыі Горацкага раёна ўжо адбылося 2 узгарання травы.

Узгаранні сухой расліннасці адбыліся ў раёне 9 сакавіка ў в. Кузвіна і 13 сакавіка ў в. Лебедзева. Схема ўзнікнення і абставінаў пажараў аднолькавая пры ўтылізацыі смецця грамадзяне парушылі патрабаванні пажарнай бяспекі, не ачысцілі месцы для развядзення вогнішчаў ад сухой расліннасці, — расказвае начальнік Горацкага РАНС Дзмітрый Казлоў. — Агонь на ўласным падворку або проста побач з будынкамі можа лёгка стаць прычынай узгарання і нанесці шкоду, а то і поўнасцю знішчыць пабудовы або прыпаркаваны побач транспарт. Полымя цяжка спыніць і пацярпець можа не толькі маёмасць, але і сам падпальшчык. Таму, калі полымя выйшла з-пад кантролю, не адкладайце, выклікайце ратавальнікаў па тэлефонах 101 або 112

Каб зусім пазбегнуць пажару, неабходна прытрымлівацца нескладаных рэкамендацый ратавальнікаў. Не выпальвайце сухую траву, не пакідайце касцёр без нагляду і не давярайце кантроль за ім дзецям. Спальвайце сухую расліннасць толькі ў зацішнае надвор’е, пры наяўнасці пад рукой першасных сродкаў пажаратушэння і на бяспечнай адлегласці ад будынкаў і збудаванняў.

Выконванне гэтых простых правіл дапаможа вам навесці парадак на ўласным участку без пагрозы для сябе і навакольных.

Вікторыя САФРОНАВА
Інспектар СПіВА Горацкага РАНС

Последние новости

Новости

Открытие XXXV Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске»

17 июля 2026
Читать новость
Новости

Приметы на 17 июля: что можно и чего нельзя делать в этот день

17 июля 2026
Читать новость
Новости

Гороскоп на 17 июля: что обещают астрологи

17 июля 2026
Читать новость
Новости

Трагедия с маленьким ребенком: 4-летний ребенок утонул в искусственном водоеме

16 июля 2026
Читать новость
Новости

На «Славянском базаре в Витебске» открылся «Кукольный квартал»

16 июля 2026
Читать новость
Новости

Единый день информирования в БГСХА: как не стать жертвой мошенников и не попасть в ДТП?

16 июля 2026
Читать новость