Маленькія адкрыцці вялікага скарбу: выхаванцы дзіцячага сада № 6 вывучаюць беларускую мову

Маленькія адкрыцці вялікага скарбу: выхаванцы дзіцячага сада № 6 вывучаюць беларускую мову

Беларуская мова – гэта сапраўдны скарб, які патрабуе беражлівых адносін і выхавання любові да яго з самага маленства. Менавіта таму ва ўстанове дашкольнай адукацыі «Дзіцячы сад № 6 г. Горкі» набыў папулярнасць маштабны рэспубліканскі адукацыйны праект «Слова тыдня». Гэтая педагагічная ініцыятыва накіравана на тое, каб ва ўмовах двухмоўя ўзбагаціць слоўнікавы запас малых, развіць іх маўленне і паказаць усю мілагучнасць роднага слова

Сутнасць праекта простая, але надзвычай важная: кожны чацвер становіцца днём беларускага слова, калі выхаванцы знаёмяцца з новым для іх аўтэнтычным выразам. На працягу наступных дзён дзеці не проста запамінаюць яго, а вучацца прымяняць у гульнях, творчых заданнях, маляванні, праз творы мастацкай літаратуры або фальклору і ў штодзённых зносінах. Кожнае слова ператвараецца для дзіцяці ў маленькае адкрыццё.

Так, у кастрычніку дзеці старшай інтэграванай групы навучання і выхавання пад кіраўніцтвам выхавацеляў дашкольнай адукацыі Юліі Стаўскай і Алены Крывенько знаёміліся з чатырма вельмі блізкімі ім словамі: «мастак», «вожык», «бульба» і «выхавацель». Дзеці стваралі аб’ёмныя аплікацыі, малявалі, ператвараліся ў сапраўдных мастакоў, разам з бацькамі гатавалі дранікі, ляпілі, знаёміліся з тэматычнымі творамі.

Таксама трэба падкрэсліць, што поспех праекта немагчымы без удзелу бацькоў. Каб жывое маўленчае асяроддзе развівалася, вельмі важна працягваць гульню са словам дома, у коле сям’і. Гэта не патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі – дастаткова проста выкарыстоўваць вывучанае слова ў размовах з дзіцем, разам разважаць над яго значэннем і заўважаць прыгажосць навакольнага свету.

Юлія СТАЎСКАЯ, выхавальнік дашкольнай адукацыі дзіцячага саду № 6 г. Горкі

Последние новости

Новости

Маленькія адкрыцці вялікага скарбу: выхаванцы дзіцячага сада № 6 вывучаюць беларускую мову

10 ноября 2026
Читать новость
Новости

Безопасность в ГУО «Гимназия № 1 г. Горки»: турникеты и пластиковые карты

10 ноября 2026
Читать новость
Актуально>Новости республики

Большая командировка Первого в Могилевскую область

10 ноября 2026
Читать новость
Новости

Случайно разбил товар в магазине: в каких случаях покупатель не обязан за него платить

10 ноября 2026
Читать новость
Главные новости

Рабочий визит в Москву: Александр Лукашенко примет участие в саммите ОДКБ и встретится с Владимиром Путиным

10 ноября 2026
Читать новость
Новости

Золотая соломка и спортивный азарт: как прошли осенние каникулы в Горской средней школе

10 ноября 2026
Читать новость

Рекомендуем