Запрашаем да ўдзелу ў канферэнцыі «Бацькаўшчына»
2022 год аб’яўлены ў Рэспубліцы Беларусь Годам гістарычнай памяці. Без павагі да мінулага, без традыцый няма будучыні, дзяржавы і няма народа.
Дзень за днём мы пішам гісторыю роднай краіны. Мы павінны разумець, што наша гісторыя знаходзіцца ў кожным куточку нашай краіны. Кожная маленькая вёсачка, кожны астравок нашай зямлі з’яўляюцца месцам гераічнага подзвіга народа, і мы павінны зрабіць усё магчымае, каб гэтую памяць захаваць. Гэта тое, што павінна быць у памяці пакаленняў і ў сэрцы кожнага. Гэта нашы рэальныя вытокі — тая жыватворная сіла, якая стагоддзямі мела і фарміравала наш духоўны і маральны свет. У ёй і сёння мы чэрпаем мудрасць, досвед і веру ў сябе.
Веды пра свой край, яго мінулае і сучаснасць, неабходны для непасрэднага ўдзелу ў яго пераўтварэнні. Краязнаўства дапамагае пераадолець «безаблічнасць», безназоўнасць, бязлюднасць гісторыі.
Менавіта гісторыі свайго краю і Году гістарычнай памяці прысвячаецца Міжнародная краязнаўчая канферэнцыя «БАЦЬКАЎШЧЫНА», якая пройдзе 22 снежня 2022 года. Арганізатарамі канферэнцыі з’яўляюцца Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей і кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА БДСГА. У гэтым годзе канферэнцыя змяніла статус, яна ахапіла большую колькасць краязнаўцаў не толькі з Беларусі, але і з суседняй Расіі. Таму ў ліку арганізатараў канферэнцыі выступаюць таксама Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт генетыкі, біятэхналогіі і інжэнерыі імя Н.І.Вавілава і Бурацкая дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія імя В.Р.Філіпава.
Як і заўсёды, у канферэнцыі могуць узяць удзел навукоўцы, аспіранты, выкладчыкі і студэнты навучальных устаноў, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк, настаўнікі агульнаадукацыйных школ нашага горада і раёна і ўсе, хто займаецца ці цікавіцца гісторыяй сваёй роднай зямлі, а таксама навукоўцы з іншых куткоў Беларусі і Расіі
У гэтым годзе канферэнцыя атрымала статус міжнароднай. Прапаноўваецца некалькі напрамкаў работы:
- Рэгіянальнае краязнаўства: тэорыя, метадалогія, практыка.
- Праблемы захавання і адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю.
- Гісторыя БДСГА, сельскагаспадарчай навукі і адукацыі.
- Гісторыя, археалогія, этнаграфія і літаратурныя традыцыі роднага краю.
- Месца і роля нацыянальнай гісторыі і культуры ў вучэбна-выхаваўчым працэсе.
- Беларуская веска: асобы, гісторыя, сучаснасць, традыцыі.
Працы на канферэнцыю можна пісаць на рускай ці беларускай мове. Як заўседы, па выніках працы канферэнцыі будзе выдадзены зборнік тэзісаў.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 19 снежня 2022 г. даслаць матэрыялы ў электронным выглядзе па адрасах:
musej@tut.by (гісторыка-этнаграфічны музей)
istoria_gorki@mail.ru (кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін).
Патрабаванні да публікацый: аб’ём 2-3 поўныя старонкі (фармат А5, арыентацыя – кніжная, тэкставы рэдактар Microsoft Office Word 2007 або найбольш ранні, палі: злева – 2,0, справа – 2,0, зверху – 2,2, знізу – 2,6, міжрадковы інтэрвал – адзінарны, шрыфт – Times New Roman – 10 pt, табліца (пры наяўнасці) – 8 pt, літаратура – 8 pt. Спіс літаратуры: не меньш двух крыніц, афармленне па патрабаваннях ВАК.
Структура публікацый:
УДК (заглаўнымі буквамі, выраўнанне па леваму краю)
НАЗВА (вялікімі літарамі – паўтлусты) – выраўнанне па левым краі
Праз радок
Прозвішча і ініцыялы аўтара (малымі літарамі паўтлусты)- выраўнанне па правым краі
Для магістрантаў, студэнтаў і школьнікаў – Навуковы кіраўнік (малымі літарамі – курсіў) – Прозвішча і ініцыялы (малымі літарамі – курсіў), навуковая ступень, навуковае званне (малымі літарамі – курсіў) – выраўнанне па правым краі
Праз радок
Тэкст артыкула – абзац – тры знакі (0,5 см) – выраўнанне па шырыні
Праз радок
ЛІТАРАТУРА (вялікімі літарамі) – выраўнанне па цэнтры
Праз радок
Пералік літаратуры ў –абзац– тры знакі (0,5 см) – выраўнанне па шырыні.
Запрашаем ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у канферэнцыі. Тэлефоны для даведак: 48819 (музей), 79769 (кафедра).
Радзіма падобна велізарнаму дрэву, на якім не злічыць лісця. І ўсё, што мы робім добрага, дадае сілы яму. Але кожнае дрэва мае карані. Без каранёў яго паваліў бы нават нямоцны ветрык. Карані – гэта наша гісторыя. Гэта нашы дзяды і прадзеды, гэта іх справы, што маўкліва жывуць поруч з намі, у песнях і казках. Кожнае маладое сэрца сёння і заўсёды павінна захоўваць гэту памяць, толькі так мы можам пабудаваць будучыню