Выратавальнікі папярэджваюць: экстрым на лёдзе недапушчальны

Выратавальнікі папярэджваюць: экстрым на лёдзе недапушчальны

Вось і прыйшла зіма. На вадаёмах з’явіўся лёд. У сувязі з гэтым выратавальнікі ў чарговы раз напамінаюць аб тым, што ігнараваннеэлементарных правілаў паводзін на рэках і азёрах можа прывесці да непажаданых вынікаў, а часам і да трагедыі

Часта ахвярамі тонкага лёду становяцца рыбакі-экстрэмалы. Многіх аматараў зімовай рыбнай лоўлі нішто не палохае, нават тое, што кожны год на вадаёмах гінуць людзі.

Асаблівую трывогу выклікаюць дзеці. Яны прыдумваюць новыя, але, здараецца, зусім не бяспечныя гульні.

Паважаныя дарослыя, каб пазбегнуць бяды, варта рэгулярна праводзіць растлумачальныя гутаркі з дзецьмі аб небяспецы, якую тоіць тонкі лёд, аб правілах паводзін пры ўзнікненні той ці іншай надзвычайнай сітуацыі. І вельмі важна не пакідаць дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту без нагляду дарослых.

Памятка на выпадак надзвычайнай сітуацыі

Калі праваліліся пад лёд

Не кідайцеся ў паніку, трымайцеся на плыву, завіце на дапамогу, паспрабуйце скінуць з сябе цяжкія рэчы.

Выбірайцеся з таго боку, дзе лёд больш моцны. Пры гэтым напаўзайце на яго верхняй часткай цела. Нагамі ўпірайцеся ў супрацьлеглы край палонкі, калі гэта магчыма.

Не прыпыняйце спробы выбрацца, нават у тым выпадку, калі лёд ламаецца.

Калі ўдалося аказацца на лёдзе, адпаўзіце ці адкаціцеся далей ад палонкі. Павольна і асцярожна паўзіце да бяспечнага месца, адштурхоўвайцеся рукамі і нагамі.

На сушы паспяшайцеся сагрэцца.

Горацкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях

Последние новости

Новости

До +13°C тепла и северный ветер: какая погода ожидает жителей Горок в конце недели

17 октября 2026
Читать новость
Главные новости

Мелодии осени для самых дорогих: в БГСХА прошел праздничный концерт в рамках Недели родительской любви

17 октября 2026
Читать новость
Новости

«Дом Совы» для первых успехов: материальная база центра коррекционного обучения в Горках пополнилась новым оборудованием

17 октября 2026
Читать новость
Новости

Секреты белорусской кухни: классический рецепт сытной мачанки с домашними колбасками

17 октября 2026
Читать новость
Новости

Цифровая экономика в цифрах: Белстат подсчитал занятых в сфере ИТ и интернет-торговли

17 октября 2026
Читать новость
Новости

Корзины полные, а червей нет: почему середина октября считается идеальным временем для грибников

17 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем