Узнагароды атрымалі горацкія аўтары

Узнагароды атрымалі горацкія аўтары

21 снежня 2022 года ў Вялікай канферэнц-зале Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечаных Году гістарычнай памяці

Конкурс быў аб’яўлены Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Ён праводзіўся з мэтай папулярызацыі гістарычных ведаў і дасягненняў сучаснай беларускай дзяржавы, фарміравання пачуцця гонару за гераічнае мінулае беларускага народа і ўсведамлення вялікіх здабыткаў незалежнай Рэспублікі Беларусь, кансалідацыі грамадства і ўмацавання нацыянальнай ідэнтычнасці, стымулявання творчай дзейнасці ў галiне мастацтва, літаратурнай творчасці, падтрымкі таленавітых вынаходніцтваў у гуманітарнай сферы, а таксама папулярызацыі беларускай культуры на міжнароднай арэне.

У конкурсе прынялі ўдзел каля тысячычалавек рознага ўзросту і прафесій з усёй Беларусі. Конкурс праводзіўся ў сямі намінацыях.

Работы пяці членаў народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова» былі адзначаны дыпломамі за выдатныя дасягненні ў конкурсе і памятнымі падарункамі.

У намінацыі «Знакамітыя асобы беларускай зямлі» Гран-пры атрымала член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Ніканчук. Яе нарыс «І было слова…», прысвечаны жыццю і творчасці члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніны Кавалёвай, жанчыны, якая стала інвалідам у 28 год. Амаль палову жыцця яна была поўнасцю нерухомай, нават не магла трымаць аловак у руках. Нягледзячы на гэта, працягвала пісаць і выдаваць кнігі (усяго выйшла ў свет 25 зборнікаў), актыўна займалася грамадскай дзейнасцю. Ніне Дзмітрыеўне было прысвоена ганаровае званне «Чалавек года Горацкага раёна-2018» у намінацыі «Грамадска-палітычная дзейнасць», таксама яна лаўрэат рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2019», пераможца шматлікіх літаратурных і песенных конкурсаў.

У гэтай жа намінацыі дыпломам III ступені адзначана настаўніца ДУА «Добраўская сярэдняя школа Горацкага раёна» Ларыса Іванова за твор, прысвечаны знакамітаму беларускаму пісьменніку, нашаму земляку Максіму Гарэцкаму

У намінацыі «Культура і побыт беларускага народа» дыпломам I ступені ўзнагароджана ветэран педагагічнай працы Людміла Дзёменская. Яе апавяданне «Жыла-была вёска» закранае тэму знікнення маленькіх паселішчаў Беларусі. Вёскі адыходзяць у нябыт, а разам з імі і звычаі, абрады беларускага народа. У творы паказана незвычайнае святкаванне абрада «Купалле».

У намінацыі «Вялікая Айчынная вайна ў памяці маёй сям’і» дыпломам II ступені ўзнагароджана ветэран працы Любоў Валчкова. Аснову конкурснай работы склалі ўспаміны яе бацькі Елізара Максімавіча Мяжэннага і маці Марыі Данілаўны, сясцёр Ульяны і Марыі, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць удзел яе бацькі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У намінацыі «Песні нашай Радзімы» дыплом I ступені атрымала знакамітая горацкая спявачка Надзея Курбасава. Яна ўдзельнічала ў конкурсе з песнямі «Рабіна», «Вернасць» і «Горкі-Горы». Музыку да гэтых твораў напісала наша зямлячка, кампазітар Валянціна Макеева. Аўтарамі слоў з’яўляюцца Уладзімір Карызна, Ніна Кавалёва і Святлана Цярэшка. Журы быў прадстаўлены таксама відэазапіс песні «Калина красная».

Людміла ДЗЕРУЖКОВА,
кіраўнік народнага аматарскага аб’яднання «Роднае слова»

Последние новости

Главные новости

Резиденция Деда Мороза распахнула свои двери для детей на базе отдыха «Мерея» в агрогородке Ленино

17 декабря 2025
Читать новость
Сад и огород

Сколько раз на одном месте можно сажать клубнику: главная ошибка 90% дачников

17 декабря 2025
Читать новость
Приемы и прямые линии

Выездной прием граждан и представителей юридических лиц будет осуществлять заместитель председателя райисполкома

17 декабря 2025
Читать новость
ВНС

Ветеран труда Любовь Волчкова: «Молодежи предстоит дальше строить и укреплять нашу Беларусь»

17 декабря 2025
Читать новость
Новости

Районная власть поздравляет работников отдела киновидеообслуживания централизованной клубной системы района с профессиональным праздником

17 декабря 2025
Читать новость
Главные новости

Вопросы обеспечения безопасности несовершеннолетних детей были вынесены на обсуждение на районном родительском собрании

17 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем