У VIII Рэгіянальным свяце паэзіі «Вянок Аляксею Пысіну» актыўна ўдзельнічалі літаратары Горацкого раёна

У VIII Рэгіянальным свяце паэзіі «Вянок Аляксею Пысіну» актыўна ўдзельнічалі літаратары Горацкого раёна

10 верасня ў г. п. Краснаполле прайшло VIII Рэгіянальнае свята паэзіі «Вянок Аляксею Пысіну», якое аб’яднала таленавітых паэтаў, аматараў літаратурнай творчасці і выканаўцаў аўтарскіх песень з розных куткоў Магілёўшчыны. У рамках свята адбылося ўзнагароджанне пераможцаў адкрытага песенна-паэтычнага конкурсу «Земли родной талант и вдохновенье…». У ім прынялі ўдзел 48 аўтараў.

Сярод пераможцаў конкурсу і члены народнага літаратурнага калектыву «Роднае слова». У намінацыі «З любоўю да жанчыны» Дыпломам I ступені ўзнагароджана Лідзія Андрэева (Мініч), Дыпломы II ступені ў гэтай намінацыі арымалі Валянціна Мажугіна і Вікторыя Сулімава. У намінацыі «Свабодная тэма» Дыплом I ступені – у Таіды Рэдказубавай; Дыпломамі II ступені адзначаны Лідзія Андрэева (Мініч), Алеся Азаранка, Вікторыя Сулімава і Валянціна Мажугіна; III ступені – Алеся Азаранка і Валянціна Мажугіна.

У мерапрыемствах, якія праходзілі ў гэты дзень у рамках свята паэзіі, прынялі ўдзел і прадстаўнікі горацкай дэлегацыі: кіраўнік народнага літаратурнага калектыву «Роднае слова» Людміла Дзеружкова, член Саюза пісьменнікаў Наталля Ніканчук і паэты Алеся Азаранка і Вікторыя Сулімава.

Меркаванне

Наталля НІКАНЧУК (Хмялеўская), член журы конкурсу,

член Саюза пісьменнікаў Беларусі, народнага літаратурнага калектыву «Роднае слова»:

– Ёсць добры выраз, што «паэзія – гэта не работа, а стан душы». Так, сапраўдная паэзія патрабуе бязмежнай шчырасці… Менавіта такой шчырасцю, пранікнёнымі вершамі і кранаючымі за душу песнямі сустрэла нас Краснапольшчына – гасцінны куток Магілёўшчыны, зямля, багатая творчымі набыткамі.

Мне выпала ганаровая і адказная місія ўдзельнічаць у мерапрыемстве ў якасці члена журы. І хаця я загадзя азнаёмілася з усімі творчымі працамі канкурсантаў, іх жывое выкананне мяне прыемна ўразіла. Прыгажосць вершаваных радкоў, пачутых з вуснаў саміх аўтараў, надавала творам глыбокае, асэнсаванае гучанне.

Для кожнага творцы асабліва каштоўна быць пачутым. І на літаратурным свяце ўдзельнікі мелі магчымасць падысці да мікрафона, падзяліцца сваімі думкамі і перажыць асабістую «хвіліну славы».

Мерапрыемства было арганізавана вельмі гарманічна і складалася з дзвюх частак: літаратурныя чытанні ў фармаце «круглага стала» ў Маладзёжным цэнтры, дзе ўдзельнікі пазнаёміліся бліжэй і абмяняліся асабістымі літаратурнымі набыткамі. Там жа адбылося ўзнагароджанне канкурсантаў, якія занялі 2-е і 3-е месцы. Урачыстая праграма ў Доме культуры, дзе сабралася шмат жыхароў горада і гасцей свята,  стала самай яркай часткай дня. На вялікай сцэне ўзнагароджвалі пераможцаў песенна-паэтычнага конкурсу, а таксама падводзілі вынікі конкурсу чытальнікаў.

Арганізатары прыклалі шмат намаганняў, каб кожны госць адчуў асаблівую ўвагу да сябе і сваёй творчасці. Шчырасць прыёму выклікала настальгічныя ўспаміны з маленства, калі ў вёсках ладзіліся маёўкі і вяселлі – столькі ж святла і чалавечай цеплыні было ў гэтым мерапрыемстве.

У Краснаполлі паўнаводная паэтычная творчая рака лілася свабодна і натуральна. Трэба адзначыць аўтэнтычнасць, арыгінальнасць, самабытнасць твораў, якія выконваліся на высокім прафесійным узроўні. Шчыра ўразіў таксама нацыянальны каларыт свята – цудоўныя строі выканаўцаў і ўдзельнікаў, мастацкае афармленне сцэны з маляўнічымі краявідамі, шчырыя вочы дзяцей, вясковыя прысмакі (дранікі з печы, жытнёвы хлеб з павідлам, залацістыя хатнія аладкі) і шмат чаго іншага. Усё гэта стварыла адчуванне ўтульнасці, быццам знаходзішся ў роднай вясковай хаце. Усё гэта разам і ёсць наша Радзіма. Гэта тое, што робіць нас, беларусаў, адметнымі і непаўторнымі.

Свята атрымалася цудоўным, а паэтычны «Вянок Аляксею Пысіну» ўпрыгожылі цудоўныя літаратурныя зорачкі, таленавітыя аўтары Магілёўшчыны, сярод якіх і нашы зямлячкі.  

Падрыхтавала Галіна КАЖЭЎНКАВА
Фота ўдзельнікаў свята

Последние новости

Новости

Парадокс цифрового выбора: почему мужчины и женщины по-разному ищут любовь в сети

14 сентября 2026
Читать новость
Главные новости

Библиотека приглашает: тематическая выставка «В единстве народа – сила Беларуси»

14 сентября 2026
Читать новость
Новости

Зима 2026/2027 в Беларуси: как смена климатических циклов повлияет на морозы

14 сентября 2026
Читать новость
Главные новости

Единство, азарт и победный дух: как горецкая команда покоряла областной турслет «Белой Руси»

14 сентября 2026
Читать новость
Новости

Какой огнетушитель лучше тушит: порошковый или углекислотный?

14 сентября 2026
Читать новость
Главные новости

У VIII Рэгіянальным свяце паэзіі «Вянок Аляксею Пысіну» актыўна ўдзельнічалі літаратары Горацкого раёна

14 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем