У школе мастацкіх рамёстваў на Каляды запрасілі дзяцей на Ёлку

Стала добрай традыцыяй у школе мастацкіх рамёстваў праводзіць Ёлку для дзяцей на Каляды. Раней гэтым святам завяршалі стары год і пачыналі новы. Мэта нашага мерапрыемства прывіць дзецям цікавасць да гісторыі і абрадаў роднай краіны, садзейнічаць развіццю фантазіі і творчых здольнасцей.

IMG_7041

У святочна ўпрыгожанай зале дзяцей чакала ёлка, убраная цацкамі, зробленымі рукамі вучняў школы з гліны, саломкі і іншых прыродных матэрыялаў. Гасцей сустракалі гаспадар з гаспадыняй. На стале засланы новы абрус, ён устаўлены мноствам розных страў, запалена свечка, каб багацце памнажалася, ды хваробы ў хаце не было.

IMG_7087

IMG_7046

На свята завіталі калядоўшчыкі. Яны шумна і весела віншавалі ўсіх прысутных з Раством, зычылі здароўя і багацця. Прыйшлі госці з Казой і Мядзведзем, традыцыйнымі героямі Калядак, якія добра павесялілі дзяцей танцамі.

IMG_7048

Радасць дзецям прынеслі і Дзед Мароз са Снягуркай, а таксама казачныя героі — Баба Яга, Кікімара і Лешы.

IMG_7051

IMG_7058

IMG_7060

IMG_7063

IMG_7069

З вялікім захапленнем вучні школы разам з каляднымі персанажамі вадзілі карагоды, расказвалі вершы, спявалі навагоднія песні, разгадвалі загадкі, спаборнічалі ў гульнях. Кожны ўдзельнік Калядак атрымаў ад Дзеда Мароза цукеркі.

 

IMG_7078

IMG_7080

У час свята былі падведзены вынікі ўнутрышкольных конкурсаў. За лепшыя творчыя работы Дзед Мароз уручыў дзецям сувеніры.

Хочацца падзякаваць настаўнікам і вучням школы, якія сваімі выступленнямі, творчымі знаходкамі надалі святу асаблівы настрой, выклікалі ва ўсіх яго ўдзельнікаў эмацыйны ўздым. І павіншаваць калектыў, дзяцей і іх бацькоў з навагоднімі святамі і Калядамі, пажадаць творчых поспехаў, здароўя, сямейнага дабрабыту, мэтанакіраванасці і ўсяго самага найлепшага.

IMG_7084

 

IMG_7089

Людміла СТАЎСКАЯ,
дырэктар ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў і мастацкіх рамёстваў г. Горкі”.

Фота Міхаіла ЛЯЎЦОВА.

Последние новости

Главные новости

От ВЛКСМ до БРСМ: как традиции комсомольского движения продолжают жить в современной Беларуси

29 октября 2026
Читать новость
Новости

Приметы на 29 октября: что можно и чего нельзя делать в этот день

29 октября 2026
Читать новость
Новости

Гороскоп на 29 октября: что обещают астрологи

29 октября 2026
Читать новость
Новости

Дожди, туман и резкое падение температуры: подробный прогноз погоды в Горках на 29 октября

28 октября 2026
Читать новость
Новости

Память, которая объединяет: в Минске презентовали новую книгу о геноциде белорусского народа

28 октября 2026
Читать новость
Новости

Потенциал школьных музеев: в Маслаковской средней школе прошло методическое объединение руководителей по военно-патриотическому воспитанию

28 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем