Сустрэча на гасціннай Горацкай зямлі

У Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей па запрашэнні народнага літаратурнага аб’яднання “Роднае слова” завітала таленавітая паэтэса з Касцюковічаў, член грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Наталля Азаранка.

Сваімі ўражаннямі аб гэтай сустрэчы яна дзеліцца з жыхарамі нашага раёна.

— Гэтая сустрэча планавалася ўжо даўно, але невыпадкова, што яна адбылася ў Дзень славянскага пісьменства і культуры.

Горкі сустрэлі мяне сонечным надвор’ем. Мы ехалі па зусім незнаёмым мне горадзе, такім сучасным, прыгожым і ўтульным. За кубачкам гарбаты я пазнаёмілася з мясцовымі творчымі асобамі.

Перад пачаткам творчай сустрэчы мяне ахапіла лёгкае хваляванне: незнаёмая зала, незнаёмыя людзі. У фае музея мяне ўжо чакаў фотакарэспандэнт раённай газеты Міхаіл Ляўцоў. Пад аб’ектывам яго фотакамеры я адчула сябе сапраўднай зоркай.

У невялікай, але вельмі ўтульнай зале музея ўсе месцы былі занятыя. Аўдыторыя з зацікаўленасцю чакала майго выступлення. На пачатку сустрэчы кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання “Роднае слова” Людміла Дзеружкова расказала пра мой жыццёвы і творчы шлях. Студэнты народнага тэатра-студыі “Парадокс” Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі дэкламавалі вершы розных перыядаў маёй творчасці. Удзельнікі аб’яднання “Роднае слова” выказалі шмат шчырых і цёплых слоў ўдзячнасці за мае вершы і песні. Асабліва прыемна было пачуць іх ад настаўнікаў Людмілы Дзёменскай і Валянціны Копач, якія падкрэслілі неабходнаць вывучэння ў школе творчасці сучасных аўтараў, бо паэзія абуджае ў душы чалавечнасць і з’яўляецца яскравым прыкладам патрыятызму і духоўнасці для моладзі.

Уразіла і тое, што горацкія аўтары Наталля Ніканчук і Аляксандр Ведзянееў нават прысвяцілі мне вершы, а Святлана Цярэшка падаравала асабістую карціну. Вядомая горацкая спявачка Надзея Курбасава параўнала маю творчасць з жывапісам, які трэба слухаць, і выказала пажаданне, каб гэты “жывапіс чулі і хацелі чуць ізноў”. Асабліва прыемным стала знаёмства са сваёй калегай – выконваючай абавязкі дырэктара ДУК “Горацкая раённая бібліятэчная сетка” Аленай Марозавай, якая выказала шчырыя ўражанні і захапленне маёй паэзіяй.

Сустрэчы такога фармату асабліва патрэбны творчым людзям, бо незнаёмая аўтару аўдыторыя заўсёды аб’ектыўна ацэньвае пісьменніка. У такія моманты разумееш, што твая творчасць не пакідае нікога абыякавым. Я бачыла слёзы на вачах у многіх слухачоў, а гэта значыць, яна кранула іх самыя патаемныя струны душы, што заўсёды натхняе на новыя значныя дасягненні.

Я вельмі ўдзячная арганізатарам гэтага мерапрыемства і ўсім аматарам літаратурнаго слова.

Наталля АЗАРАНКА,
член грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

Фото Михаила ЛЕВЦОВА

Последние новости

Новости

Горецкие звездочки зажглись на областном небосклоне

17 июля 2026
Читать новость
Новости

Літаратурная сустрэча: Год беларускай жанчыны натхняе на творчасць

17 июля 2026
Читать новость
Новости

Открытие XXXV Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске»

17 июля 2026
Читать новость
Новости

Приметы на 17 июля: что можно и чего нельзя делать в этот день

17 июля 2026
Читать новость
Новости

Гороскоп на 17 июля: что обещают астрологи

17 июля 2026
Читать новость
Новости

Трагедия с маленьким ребенком: 4-летний ребенок утонул в искусственном водоеме

16 июля 2026
Читать новость