Мерапрыемства з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы прайшло ў цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Гарэцкага

Мерапрыемства з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы прайшло ў цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Гарэцкага

«Мова мая, беларуская, родная…» – пад такой назвай у цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Гарэцкага прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы

Удзельнікамі творчай сустрэчы сталі член Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Цэван, члены народнага літаратурнага калектыву «Роднае слова» Аляксандр Ведзянееў, Людміла Дзёменская і вучні СШ № 2 і № 3 г. Горкі.

Алеся Дзмітрыеўна пачала выступленне радкамі свайго верша «Мова мая…». Затым аўтар прачытала творы на беларускай мове, якія перадаюць любоў да блізкіх, да роднай зямлі, цікавасць і павагу да сваіх каранёў і гісторыі.

З захапленнем вучні слухалі і Аляксандра Ведзянеева, які прадэкламаваў свае вершы «Наша мова», «Пралескі», «Сінявокі небасхіл» і «Бібліятэкі». Паэт пажадаў прысутным шанаваць роднае слова і больш карыстацца ім у паўсядзённым жыцці.

Ветэран педагагічнай працы Людміла Дзёменская прачытала асабістую баладу, прысвечаную земляку воіну-афганцу Сяргею Арлоўскіх, і празаічны твор «Ратуй і беражы».  Таксама аўтар правяла з вучнямі пазнавальную гульню, у якой яны працягвалі радкі з вядомых вершаў беларускіх паэтаў.

Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Наталля Сафронава прапанавала тэматычную віктарыну, і ўдзельнікі мерапрыемства з цікавасцю перакладалі словы з рускай мовы на беларускую.

Супрацоўнікамі бібліятэкі была прадстаўлена літаратурная выстава, на якой экспанаваліся кнігі класікаў беларускай літаратуры і сучасных аўтараў, а таксама выданні па гісторыі, стылістыцы і культуры маўлення.

Напрыканцы сустрэчы дырэктар бібліятэкі Алена Марозава падзякавала прысутным за цёплую павучальную сустрэчу і пажадала чытаць больш кніг на роднай мове.

Оперативные новости Горецкого района смотрите в нашем telegram-канале.

Людміла ДЗЕРУЖКОВА,
кіраўнік народнага літаратурнага калектыву «Роднае слова»
Фота супрацоўнікаў цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага і Алесі ЦЭВАН

Последние новости

Актуально>Новости республики

Знакомство с трудами Степана Грабчикова на Дне белорусской письменности

3 сентября 2026
Читать новость
Новости

До темноты за партами: во сколько на самом деле должны отпускать детей со второй смены

3 сентября 2026
Читать новость
Главные новости

Литературное наследие Максима Горецкого на Днях белорусской письменности

3 сентября 2026
Читать новость
Главные новости

Горецкий район присоединился к республиканскому проекту «Бацькава кашуля»

3 сентября 2026
Читать новость
Новости

Лишняя нагрузка на бюджет: КГК выявил нарушения при формировании тарифов на тепло

3 сентября 2026
Читать новость
Актуально>Новости республики

Горецкий район – на главной книжной площадке страны

3 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем