Літаратурна-музычная вечарына да Дня горада прайшла ў Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі

Літаратурна-музычная вечарына да Дня горада прайшла ў Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі

«Мой край – маё натхненне»

Любімыя вершы зрываюцца з вуснаў,

Калі мы сядзім за бацькоўскім сталом.

І мы палюбілі над Проняю бусла,

Нам цёпла і ўтульна пад белым крылом.

Ніна Кавалёва

У Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі прайшла літаратурна-музычная вечарына «Мой край – маё натхненне».

У адным з залаў музея сабраліся горацкія паэты, супрацоўнікі акадэміі, студэнцкая і вучнёўская моладзь, ветэраны працы, людзі з інваліднасцю. На сустрэчу запрасілі і настаяцеля храма ў гонар іконы Божай Маці «Спарыцельніца хлябоў» іерэя Мікіту Храмянкова.

Кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова» Людміла Дзеружкова расказала пра паэтаў Ніну Кавалёву і Алеся Клачкова, жыццё і творчасць якіх з’яўляюцца прыкладам мужнасці і самадданай, шчырай любові да роднага краю.

Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Ніканчук і Алеся Цэван, паэты Валянціна Мажугіна і Аляксандр Ведзянееў прачыталі свае вершы патрыятычнай, духоўнай і філасофскай накіраванасці («Беларусь – мая калыска», «Над нашай краінай шляхі жураўліныя», «Чалавекам будзь», «Пралескі» і інш.).  Для кожнага з іх любоў да Радзімы – гэта перш за ўсё павага да роднай зямлі, яе прыроды, да сваіх каранёў, мовы, культурнай спадчыны, людзей, якія жывуць побач.  

Запаветнымі думкамі і марамі падзяліліся ветэраны працы Любоў Валчкова, Людміла Дзёменская і Надзея Курбасава, якія добрымі справамі і самаадданай працай праслаўляюць наш край і з’яўляюцца натхняльным прыкладам для маладога пакалення.

Іерэй Мікіта Храмянкоў адзначыў, што любоў да Радзімы пачынаецца з любові да Бога і бліжняга свайго, імкнення стварыць на сваёй зямлі райскі куток, а не шукаць яго дзесьці за мяжой.  Гэта і гатоўнасць у цяжкі час ахвяраваць сваім жыццём, абараняючы ад ворага, а ў мірныя часы – малітва за яе, жаданне ёй росквіту.

Дацэнт кафедры раслінаводства, салістка вакальна-эстраднай студыі «Золак» БДСГА Вольга Саломка падзялілася сваімі ўражаннямі аб творчасці паэта Аляксандра Клачкова, якому 30 чэрвеня споўніўся б 71 год. «Як добра, што ў нашым горадзе жыве столькі таленавітых, шматгранных, інтэлігентных, сапраўдных беларусаў, якія так шчыра любяць свой родны край і імкнуцца перадаць гэту любоў сваім нашчадкам», – адзначыла Вольга Барысаўна. Яна выканала песню «Падары мне сонца».

У выкананні вядомых салістак Надзеі Курбасавай і Наталлі Краснаслабодцавай прагучалі песні на словы горацкіх аўтараў: «Майму гораду» (сл. Ніны Кавалёвай) і «Горкі-Горы» (сл. Святланы Цярэшка).

Мерапрыемства прайшло ў шчырай творчай атмасферы і стала добрым урокам духоўна-патрыятычнага выхавання для прысутных.

Людміла ДЗЕРУЖКОВА,
кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова»

Последние новости

Главные новости

21 октября личный прием граждан в Горецком райисполкоме проведет министр сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь

16 октября 2026
Читать новость
Новости

Трагедия в парке аттракционов Могилева: суд вынес приговор заведующей по делу о гибели стажера

16 октября 2026
Читать новость
Главные новости

Итоги и перспективы: в Горках состоялось заседание районного исполнительного комитета

16 октября 2026
Читать новость
Новости

Работа – быть мамой: как декретный отпуск учитывается при расчете пенсии

16 октября 2026
Читать новость
Новости

Робот-помощник, и новые номера: как теперь забронировать место в маршрутке на Могилев

16 октября 2026
Читать новость
Новости

Мир глазами доброты: горецкие библиотекари рассказали школьникам о силе духа незрячих людей

16 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем