1 лютага – значная нагода для імпрэзы – 80-гадовы юбілей адзначае галоўны летапісец Горацкай зямлі Уладзімір Ліўшыц

1 лютага – значная нагода для імпрэзы – 80-гадовы юбілей адзначае галоўны летапісец Горацкай зямлі Уладзімір Ліўшыц

1 лютага – вельмі значная нагода для імпрэзы – 80-гадовы юбілей адзначае галоўны летапісец Горацкай зямлі Уладзімір Маісеевіч Ліўшыц. Цяжка ўзгадаць чалавека, які б зрабіў так многа для Горак. Жаданне захаваць для нашчадкаў гісторыю роднага краю было і застаецца для яго ледзь не галоўнай справай жыцця, прызначэннем на зямлі

Вучоны, пісьменнік, літаратуразнаўца, публіцыст, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, акадэмік Міжнароднай акадэміі сацыяльных тэхналогій, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцяў, Міжнароднага саюза пісьменнікаў «Новый современник», ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі…, але жыхарам Горак гэты чалавек вядомы, перш за ўсё, публікацыямі, прысвечанымі гісторыі нашага горада і раёна, вядомым людзям, чый лёс звязаны з нашым краем.

Уладзімір Маісеевіч – чалавек, які вельмі многае зрабіў для нашага горада, заслужыў ўсеагульную павагу, адкрыў для многіх з нас невядомыя раней старонкі гісторыі малой радзімы. Горацкі край для яго – невычэрпная крыніца натхнення. Пра гэтыя мясціны ён апавядае з асаблівай цеплынёй, вышукваючы ўсё новыя і цікавыя факты.

Як навуковец Уладзімір Маісеевіч унёс вялікі ўклад у гістарычнае краязнаўства. Ім напісана дэталёвая гісторыя Горацкага краю. Нешматлікія рэгіёны нашай краіны маюць падобныя. Калі б хтосьці захацеў упарадкаваць аналагічныя матэрыялы гарадоў і раёнаў Беларусі па змесце, дакладнасці і глыбіні, то, перакананыя, гісторыя Горацкага краю была б на першых пазіцыях. Калі б па адным такім Ліўшыцу на кожны раён Беларусі, то наша Бацькаўшчына была б грунтоўна даследавана.

Да юбілею краязнаўцы бібліятэкі ДУК «Горацкая РБС» падрыхтавалі выставы-прагляды: «Даследчык таямніц Горацкага краю», «Летапісец Горацкага краю», на якіх прадстаўлены яго лепшыя выданні.

На сённяшні дзень Уладзімір Ліўшыц – аўтар больш за 100 кніг і брашур і больш за 850 артыкулаў. па філасофіі, паліталогіі, сацыялогіі, педагогіцы, правазнаўстве, гісторыі дзяржавы і права, гісторыі горада Горкі, гісторыі БДСГА, гісторыі аграрнай адукацыі і навукі Беларусі, этнаграфіі, літаратуразнаўстве.

Варта згадаць пра тое, што маці Уладзіміра Маісеевіча – Глікіна Соф’я Давыдаўна працавала з моманту заснавання Горацкай раённай дзіцячай бібліятэкі, з канца 1949 года. А з 1956 па 1958 гг. была яе загадчыцай. У летапісу горацкай бібліятэкі захавалася вытрымка з газеты «Ленінскі шлях» ад 6 ліпеня 1956 года: «У бібліятэцы вельмі многа чытачоў, якія за навучальны год прачыталі некалькі дзесяткаў кніг… В. Ліўшыц, вучань 4 класа – 72 кнігі.» Гэта, напэўна, адно з першых ўпанімнанняў аб дасягненнях таленавітага земляка. Зараз Уладзімір Маісеевіч валодае багатым спісам высокіх тытулаў і званняў, значных узнагарод за нястомную плённую працу, сярод якіх: знак «Ганаровы ветэран працы Рэспублікі Беларусь» (2018), Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1996), Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2006), Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР, Міністэрства культуры Рэспублікі беларусь, Міністэрства адукацыі, сельскай гаспадаркі і харчавання БССР і Рэспублікі Беларусь і інш.

Нягледзячы на пераезд у Ізраіль па стане здароўя, У.М. Ліўшыц не перапыняе сувязі з роднымі для яго Горкамі, з калектывам цэнтральнай бібліятэкі, з супрацоўнікамі створанага ім музея, працягвае літаратурную і навуковую дзейнасць. Так, напярэдадні свята, на прысвечанай юбіляру выставе ў чытальнай зале з’явілася яшчэ адно новае выданне «Ленино: страницы истории». Прыемна, што аўтар выказвае падзяку за дапамогу ў напісаніі кнігі бібліёграфу Ніне Мікалаеўне Дыльковай.

Не перастаем ганарыцца працаздольнасцю летапісца і яго жаданнем даваць прыклад іншым: размаўляць на роднай мове, шанаваць родную гісторыю, культуру і ў межах абставін змяняць жыццё да лепшага.

Са святам, з юбілеем Вас, Уладзімір Маісеевіч! Няхай і надалей Вам шчыра і плённа працуецца і пішуцца новыя кнігі! Шмат поспехаў і шэраг дасягненняў!

Оперативные новости Горецкого района смотрите в нашем telegram-канале.

Калектыў ДУК «Горацкая раённая бібліятэчная сетка»

Последние новости

Новости

Лето с зарплатой: как БРСМ помогает молодежи найти первую работу

14 мая 2026
Читать новость
Новости

В Могилевской области женщина заразилась бешенством после контакта с бездомной кошкой

14 мая 2026
Читать новость
Новости

Народные приметы на 14 мая: что нельзя делать в этот день

14 мая 2026
Читать новость
Новости

Гороскоп на 14 мая 2026 года: что обещают астрологи

14 мая 2026
Читать новость
Новости

Журналистский взгляд. Польша расколота: 42% против новой Конституции, 37% – за. Что происходит у соседей?

13 мая 2026
Читать новость
Новости

Аграрное образование в Беларуси: востребованные профессии и распределение выпускников

13 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем