Запрашаем на этнавыставу ў музей аграгарадка Аўсянка
Этнавыстава, якая пачала працаваць ў музеі аграгарадка Аўсянка, пераносіць нас ў даўніну часу, бо тут выстаўлены сапраўдныя рэчы старыны. Куфэрак, калаўрот, ложак, печ, рушнікі і набожнікі, засланы стол уяўляюць сабой інтэр’ер сялянскай хаты.






