Як працуе Магілёўская абласная Асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў
Як вядома, два гады таму ў краіне была створана першая Асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў— у Гродне. Магілёў стаў другім горадам, які ўкараніў у сябе гэтую форму. Ініцыятарам тады выступіў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ісачанка. Ён казаў, што гэта вельмі добры спосаб вучыцца адно ў аднаго і вырашаць праблемы разам.
Членамі асацыяцыі на сённяшні дзень з’яўляюцца абласны Савет дэпутатаў, гарадскія Саветы дэпутатаў Магілёва і Бабруйска і ўсе раённыя. Старшыня Горацкага райсавета дэпутатаў Аксана Агароднікава расказала, наколькі карыснай аказалася гэтая форма і як наогул рухаюцца справы.









