Учора ў Горках прайшла Ноч музеяў. Што там было?

Этнаграфічны марафон “Нам засталася спадчына” адбыўся ўчора, 18 мая, у Міжнародны дзень музеяў у Палацы культуры акадэміі. Цікавае і карыснае для ўсіх яго ўдзельнікаў раённае мерапрыемства праходзіла ў рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” і было прысвечана Году народнага адзінства. Арганізатары,музей УА БДСГА, Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей і краязнаўчы клуб “Кліа”, зрабілі ўсё, каб атрымалася сапраўднае свята гісторыі, культуры, краязнаўства і традыцый нашай мясцовасці. Прыцягвала ўвагу спецыяльная тэматычная выстава, сабраная сіламі абодвух устаноў культуры — рэчы, прадметы народнага побыту, посуд, інвентар, вопратка, рушнікі, саматканыя посцілкі. Тут жа вырабы майстроў саломапляцення раённага Дома рамёстваў, выцінанкі і іншыя творчыя працы супрацоўнікаў дзіцячай школы мастацтваў і мастацкіх рамёстваў, цэнтра студэнцкай мастацкай творчасці акадэміі. Уразіла дэфіле “Мода з бабулінага куфэрка” — дэманстрацыя беларускіх народных убранняў, якія насілі нашы бабулі і дзядулі. Кожны прадстаўнік трымаў у руках рэчы побыту беларусаў мінулага, якія цяпер можна ўбачыць толькі ў музеях.

У пачатку свята прагучаў добра ўсім вядомы верш беларускага класіка “Спадчына”. Затым вядучыя мерапрыемства — супрацоўнік раённага музея Марына Дзянісенка і студэнт факультэта бухгалтарскага ўліку Уладзімір Можар — прывіталі ўдзельнікаў, гасцей і журы этнаграфічнага марафона, расказалі пра ўтварэнне дня музеяў і яго традыцыі. Азвучылі восем каманд удзельнікаў і склад журы пад старшынствам рэктара акдэміі Віталія Веліканава.

Пад час этнаграфічнага марафону праводзіліся розныя цікавыя народныя конкурсы, гульні, танцы. Удзельнікі павінны былі правільна назваць прадметы побыту ў этнаграфічным квізе “Медыя-азбука”, навучыццы рабіць выцінанку “Дрэва жыцця”, развучыць народны танец “Пад іспань”, пагуляць у народныя гульні. У пачатку практычных конкурсаў майстар-класы ім давалі педагог ДШМіМР Алена Бруй, удзельнікі танцавальнага калектыву “Сузор’е” раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Народны аўтэнтычны фальклорны ансамбль “Паршынскія зоры” прапанаваў удзельнікам марафону тэатралізаваную канцэртную праграму “Пасхальныя валачобнікі”.

Па выніках этапаў энаграфічнага марафону “Нам засталася спадчына” журы прызнала пераможцам каманду факультэта бухгалтарскага ўліку. На другім месцы — студэнты факультэта  бізнеса і права, на трэцім — землеўпарадкаваннага факультэта. Усе яны адзначаны дыпломамі, каштоўнымі і салодкімі падарункамі. Астатнія пяць каманд атрымалі дыпломы ўдзельнікаў і салодкія прызы (торты).

Арганізатары і іх памочнікі, спонсары (РК ГА “БРСМ”) зрабілі мерапрыемства цікавым, карысным, вясёлым і запамінальным.

Галіна КАЖЭЎНІКАВА
Фота Міхаіла ЛЯЎЦОВА

Последние новости

ИМНС

ИМНС информирует об уплате подоходного налога за сдачу внаем жилых помещений

26 апреля 2025
Читать новость
Главные новости

Министр архитектуры и строительства Александр Студнев в Горках: «Память о Великой Отечественной войне священна»

26 апреля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победы

Проект «Героев помним имена!»: Горецкий край гордится своими сыновьями и чтит их

26 апреля 2025
Читать новость
Главные новости

Митинг-реквием, посвященный памяти жертв Чернобыльской трагедии, прошел в агрогородке Ходоровка у памятного знака

26 апреля 2025
Читать новость
Здоровые Горки

В горецкой СШ №1 детей учат осознанно относиться к своему здоровью

26 апреля 2025
Читать новость
Новости

Месяц службы в Чернобыльской зоне отчуждения: воспоминания Виктора Гавриленко о том времени

26 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем