Учора ў БДСГА прайшла прэзентацыя калектыўнага зборніка “Акадэмічны вянок”

Убачыў свет сёмы калектыўны зборнік “Акадэмічны вянок”. На прэзентацыю, якая прайшла 4 лістапада ў канферэнц-зале БДСГА, сабраліся аўтары твораў, героі нарысаў, студэнты і чытачы.

Як адзначыў у пачатку сустрэчы кіраўнік народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання “Парнас” Андрэй Пугач, зборнік прысвечаны 180-годдзю Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Вітаў прысутных прарэктар па выхаваўчай рабоце Максім Патапенка. Ён сказаў шмат цёплых слоў у адрас аўтараў твораў. А сярод іх — выкладчыкі, супрацоўнікі, аспіранты, студэнты, выпускнікі і ветэраны працы навучальнай установы. Дарэчы, усяго аўтараў — больш за 60.

Сустрэча атрымалася цёплай і эмацыянальнай. Гучалі пажаданні, песні, вершы, пісьмы з фронту ў суправаджэнні фота- і відэапрэзентацый.

Больш падрабязна пра прэзентацыю зборніка чытайце ў адным з нумароў “Горацкага весніка”.

Валерыя ДРАЗДОЎСКАЯ
Фота Міхаіла ЛЯЎЦОВА

Последние новости

Новости

Что показал опрос населения района по вопросам ремонта, эксплуатации и содержания жилищного фонда?

28 апреля 2025
Читать новость
Здоровье

Какая головная боль считается опасной, объяснила врач

28 апреля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победы

Опаленные войной страницы

28 апреля 2025
Читать новость
Новости

1 мая в Горках движение автотранспорта будет ограничено

28 апреля 2025
Читать новость
Новости

Народные приметы на 28 апреля 2025 года: что нельзя делать в этот день

28 апреля 2025
Читать новость
Новости

Гороскоп на 28 апреля 2025 года: что обещают астрологи

28 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем