У РЦСАН правялі “Вячоркі” з песнямі і гульнямі
У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшло фальклорнае свята “Вячоркі”. Асаблівы каларыт стваралі ручнікі і абрусы з беларускім арнаментам.
Удзельнікі мерапрыемства ўспаміналі народныя традыцыі і гульні, танчылі і спявалі, а таксама частаваліся прысмакамі. Як гэта раней рабілі нашы продкі, каб весела правесці час у доўгія зімовыя вечары.
Падрабязней — у бліжэйшых нумарах “Горацкага весніка”.
Валерыя ДРАЗДОЎСКАЯ
Фота Міхаіла ЛЯЎЦОВА