У Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі адбылася прэзентацыя зборніка прозы Людмілы Дзёменскай «Жылі-былі людзі…»

У Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі адбылася прэзентацыя зборніка прозы Людмілы Дзёменскай «Жылі-былі людзі…»

23 снежня ў Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі адбылася прэзентацыя зборніка прозы «Жылі-былі людзі…» члена народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова» Людмілы Дзёменскай.

На мерыпрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі райвыканкама, грамадскіх аб’яднанняў, калегі па пяру і педагагічнай працы, студэнты БДСГА, сябры, родныя і блізкія пісьменніцы.

Людміла Уладзіміраўна Дзёменская нарадзілася ў вёсцы Равячына Горацкага раёна. Скончыла Паршынскую васьмігадовую школу, Магілёўскае педагагічнае вучылішча імя К.Д. Ушынскага, гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Больш за 40 гадоў працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры спачатку на Быхаўшчыне і Мсціслаўшчыне, а з 1989 года — у Шышаўскай сярэдняй школе і иншых школах раёна.

Зборнік «Жылі-былі людзі…» выйшаў у мінскім выдавецтве «Белпринт» часткова за кошт сродкаў горацкіх раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь» і «Беларускі саюз жанчын».

Гэта першая кніга аўтара, але пасля знаёмства з яе зместам складваецца ўражанне, што Людміла Дзёменская даўно займаецца літаратурнай творчасцю і паказаласябе як майстар апавяданняў псіхалагічна-аналітычнага накірунку.

У зборніку «Жылі-былі людзі…» змешчаны заснаваныя на рэальных падзеях празаічныя творы, у якіх расказваецца пра ваеннае і пасляваеннае дзяцінства герояў, пра цяжкую жаночую долю ў час фашысцкай акупацыі і мірнае жыццё беларускай вёскі.

Апавядаючы аб тым, як ствараўся зборнік, Людміла Дзёменская адзначыла, што ён для яе — гэта асабісты боль і памяць, якую яна захавала для сваіх нашчадкаў.

Шмат добрых і цёплых слоў у адрас Людмілы Уладзіміраўны прагучала ад начальніка аддзела культуры Горацкага райвыканкама Вольгі Панасюк, старшыні Горацкай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Наталлі Кавалёвай, дырэктара Горацкага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея Святланы Макеевай і членаў ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Віктара Кунцэвіча, Наталлі Ніканчук і Алесі Цэван. Усе яны адзначылі актуальнасць тэматыкі, глыбокі змест і мастацкае майстэрства апавяданняў Людмілы Дзёменскай.

Наталля Кавалёва, старшыня Горацкай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын»:

«Чалавек жыве да таго часу, пакуль яго помняць родныя, блізкія, сябры. Мне вельмі спадабалася апавяданне «Бомба». У ім выказана галоўная думка ўсёй кнігі: аўтар заклікае людзей берагчы мір і памятаць, што Радзіма ў нас адна. І толькі тут мы ўсе гаспадары.

У рамках рэалізацыі праекта «Пераемнасць пакаленняў» у школах і іншых арганізацыях горада Горкі праходзяць тэматычныя мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў розных пакаленняў. І вельмі важна, каб такія таленавітыя пісьменнікі, як Людміла Дзёменская, сталі актыўнымі ўдзельнікамі гэтага праекта, бо ім ёсць што сказаць моладзі пра гісторыю нашай краіны, яе гераічнае мінулае, пра культуру, мову і традыцыі нашага народа».

Вольга Панасюк, начальнік аддзела культуры Горацкага райвыканкама:

«Вельмі ўражана творчасцю Людмілы Уладзіміраўны. Глыбокі след у душы пакінула апавяданне «Жыла была-вёска», якое было надрукавана раней у зборніку навуковых прац «Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні» (2023) НАН Беларусі. З нецярпеннем чакала выхаду зборніка «Жылі-былі людзі…» і, калі прынеслі яго, прачытала за адзін вечар на адным дыханні.

Мяркую, што апавяданні Людмілы Дзёменскай варта прапанаваць для вывучэння ў школе».

Віктар Кунцэвіч, член савета Магілёўскага аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», аўтар прадмовы да зборніка:

«Выхад кнігі Людмілы Дзёменскай адпавядае патрабаванням часу і з’яўляецца добрым узорам патрыятычнага выхавання ў першую чаргу моладзі, каб маладыя людзі ведалі і памяталі, праз якія нястачы і пакуты давялося прайсці іх продкам, і задаваліся пытаннем: а што я асабіста магу зрабіць дзеля таго, каб народ у нашай краіне і народы ўсяго свету жылі без войн, мірна і годна?

Пашыраны Пленум Саюза пісьменнікаў Беларусі, які адбыўся на пачатку снежня, адзначыў, што будзе прапаноўваць кінастудыі «Беларусьфільм» творы айчынных аўтараў. Мяркую, што па матывах апавяданняў Людмілы Дзёменскай можна ствараць кароткаметражныя фільмы».

Наталля Ніканчук, член ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»:

 «Людміла Дзёменская ўмее з першага радка апавядання прыцягнуць увагу чытача. І мы ўжо не можам адарвацца, чытаем з захапленнем і акунаемся ў рэчаіснасць, створаную аўтарам.

Трэба адзначыць якасць беларускай мовы, якой аўтар кнігі «Жылі-былі людзі…» валодае бездакорна. Людміла Дзёменская ў сваіх творах ужывае словы, уласцівыя гэтай усходнебеларускай мясцовасці, якіх нідзе, акрамя як тут, не пачуеш. Мова гэтых жыццёвых аповедаў праўдзівая жывая».

Алеся Цэван, член ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»:

 «Гісторыя краіны складаецца з гісторый многіх людзей, сем’яў, вёсак, гарадоў. На долю нашай краіны выпала шмат пакут і бед. І асобныя дзяржавы зараз усяляк імкнуцца сказіць, перапісаць гісторыю, зрабіць са зладзеяў герояў. Таму так важна, што Людміла Уладзіміраўна паказала ў сваіх творах праўду жыцця родных і аднавяскоўцаў».

Сваёй зямлячцы прысвяціў верш «Жылі-былі землякі…» паэт Аляксандр Ведзянееў, а вядомая спявачка Надзея Курбасава выканала песню «Деревня моя…», якую падхапіліўсе прысутныя.

Вельмі кранальнымі і цёплымі былі выступленні сябровак аўтара Зоі Васілішчавай, Тамары Крамінкінай, Зоі Гехаравай, Любові Кармызавай, Святланы Каржуевай. Яны расказалі аб агульных захапленнях, плённай працы ў школе і выдатных чалавечых якасцях Людмілы Уладзіміраўны, падкрэслілі яе гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу. Любімую песню Людмілы Уладзіміраўны «Ах, мама, маменька…» выканала Зоя Васілішчава, а песню «Родны край» на верш Анатоля Кананкова — аўтар музыкі Зоя  Гехарава. Святлана Каржуева і Тамара Крамінкіна падзяліліся таксама ўражаннямі аб зборніку.

Святлана Каржуева, настаўніца ДУА «Гімназія № 1 г. Горкі»:

«У апавяданнях Людмілы Дзёменскай звяртаеш увагу на вобразы-персанажы. Звычайныя людзі, часцей гэта дзеці і жанчыны, — трапляюць у незвычайныя абставіны, часам нават экстрымальныя: вайна, голад, нястача раненне, смерць блізкага чалавека. Учынкі, дзеянні з’яўляюцца найважнейшымі паказчыкамі характару, светапогляду персанажаў. Кожнага героя ўспрымаеш як свайго блізкага. Захапляешся ім або спачуваеш яму, смяешся або плачаш разам з ім. Сюжэтны лёс героя прыцягальны, праўдзівы, даступны для чытача».

Тамара Крамінкіна, настаўніца ДУА «Гімназія № 1 г. Горкі»:

«Чытаючы кнігу Людмілы Дзёменскай, мы ўяўляем беларускую вёску, чуем галасы нашых землякоў, іх трапныя мянушкі, уяўляем цікавыя абрады і звычаі. Кніга нагадвае аб тым, што ўсе блізкія і знаёмыя з маленства мясціны, дзе мы выраслі, і ёсць часцінка таго вялікага і святога, што мы называем дарагім словам Айчына».

Ветэран педагагічнай працы Валянціна Копач зрабіла поўны лінгвістычны аналіз апавяданняў Людмілы Дзёменскай. Яна назвала зборнік «куском дымящейся совести», правяла паралель паміж словамі старца Паісія Святагорца і Людмілы Уладзіміраўны: «Духоўны чалавек — гэта суцэльны боль. Яму балюча за тое, што адбываецца, яму балюча за людзей». Яна адзначыла, што быў прапеты гімн усяму таму, што чалавека робіць чалавекам: спачуванню, любові і болю.

Ветэран педагагічнай працы Тамара Стрыжэннікава таксама падзялілася ўспамінамі і адзначыла такія якасці Людмілы Уладзіміраўны, як далікатнасць, дабрыня, спагадлівасць, адказнасць і шчырасць.

Словы ўдзячнасці за творчасць, захаванне памяці для будучых пакаленняўіўклад у літаратурную скарбонку Горацкага краювыказаліветэран працыЛюбоў Валчкова, горацкая паэтэса Ларыса Грушына і кіраўнік народнага аматарскага аб’яднання «Скарбніца» Ірына Хізенейшвілі.

Шчырымі і цёплымі былі віншаванні сына Максіма, унукаў Ясеніі, Ульяны, Паліны, Дзяніса і зяця Сяргея, сясцёр Зоі і Жанны, пляменніцы Анжэлы, іншых родных Людмілы Уладзіміраўны. Яны адзначылі, што зборнік «Жылі-былі людзі…» — гэта добрая памяць для іх сям’і, і выказалі ўпэўненасць, што творчая дзейнасць Людмілы Уладзіміраўны і надалей будзе працягвацца.

Прыемным сюрпрызам для ўсіх прысутных стаў верш-разважанне ад імя бабулі Фені і дзядулі Валодзі пра сапраўднае багаццё іх роду, які напісаў і прачытаў сын пісьменніцы Максім:
…Паглядзі, як узняліся ў неба
Тры бярозкі-красуні дачкі.
Разам з імі паважна і смела
Два сыночкі стаяць, два дубы.
Заўтра раніцай устану, прачнуся
З горда ўзнятай уверх галавой,
Каго стрэну, усім пахвалюся:
Мы ж багатыя людзі з табой.
Стварэнне і выхад у свет зборніка Людмілы Дзёменскай «Жылі-былі людзі…» — яскравы ўзор патрыятызму і значны ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю.

Людміла ДЗЕРУЖКОВА,
кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова»

Последние новости

Главные новости

Председатель районного объединения профсоюзов Марина Бандык награждена Благодарностью Федерации профсоюзов Беларуси

21 ноября 2024
Читать новость
Новости

Народные приметы на 21 ноября 2024 года: что нельзя делать в этот день

21 ноября 2024
Читать новость
Новости

Гороскоп на 21 ноября 2024 года: что обещают астрологи

21 ноября 2024
Читать новость
Главные новости

Сегодня на братской могиле в д. Тушевая Горецкого района перезахоронили останки неизвестных воинов, погибших в период Великой Отечественной войны

20 ноября 2024
Читать новость
Главные новости

Для учащихся 10-го и 11-го классов средней школы № 1 в редакции районной газеты «Горецкий вестник» провели встречу с журналистами

20 ноября 2024
Читать новость
Новости

Заработная плата «в конвертах»: риски и ответственность

20 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем