У бiблiятэцы БДСГА 15 верасня адбудзецца адкрыццё праекта «Духоўны патэнцыял кнiжнай культуры», прысвечаны 500-годдзю беларускага кнiгадрукавання
Галоўнай асобай на праекце будзе Яе Вялікасць Кніга – вялікая кніжная выстава “Лепшых кніг адкрыты нам старонкі” адлюструе самыя цікавыя кнігі беларускіх выдавецтваў, якія захоўваюцца ў фондах дзвюх бібліятэк: раздзелы выставы пазнаёмяць з кнігамі аб лёсе і дзейнасці Францаска Скарыны і іншых асветнікаў беларускай зямлі. У раздзеле “Кнігі… яны такія розныя” можна убачыць самыя вялікія і самыя маленькія кнігі, якія захоўваюцца ў фондах дзвюх бібліятэк. Асобны раздзел выставы “Жыццё, адданае кнігам” будзе прысвечаны Дзям’яну Раманавічу Новікаву, які ўзначальваў бібліятэку акадэміі з 1920 па 1976 год. Упэўнены, што асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выставы вызавуць кнігі, сабраныя ў раздзеле “Літаратурная прастора Горак”, дзе можна будзе убачыць творы нашых горацкіх аўтараў. А кнігі, сабраныя пад назвай “Аўтограф на памяць”, нагадаюць нам аб тых людзях, якія вучыліся у акадэміі, наведвалі наш горад ці жывуць у ім і пакінулі ў бібліятэках кнігі са сваімі пажаданнямі.







