У аўтапарка № 17 папаўненне – паступілі новыя аўтобус і грузавы аўтамабіль

У аўтапарка № 17 папаўненне – паступілі новыя аўтобус і грузавы аўтамабіль

У распараджэнне прадпрыемства паступілі новыя аўтобус МАЗ-206 і грузавы аўтамабіль КАМАЗ грузападымальнасцю 30 тон 

Новыя машыны ўжо ўключаюцца ў работу і, па словах кіраўніцтва, павінны павысіць якасць перавозак і ўмацаваць вытворчыя магчымасці аўтапарка.

Аўтобус беларускай вытворчасці МАЗ-206 плануецца задзейнічаць на гарадскіх і міжгародніх маршрутах. Гэта дазво­ліць палепшыць транспартнае абслугоўванне, забяспе­чыць больш стабільны выхад рухомага саставу на лінію і павысіць камфорт пасажыраў.

Новы КАМАЗ ужо задзейнічаны на перавозцы пяску. У далейшым цяжкі грузавік будзе выкарыстоўвацца і для аказання дапамогі сельскагаспадарчым прадпрыемствам у сезонных работах і пры выкананні гаспадарчых задач, дзе патрабуецца надзейная і ёмістая тэхніка.

Дырэктар аўтапарка № 17 Іван Вабішчэвіч падкрэсліў, што абнаўленне аўтапарка – сістэмная неабходнасць:

Абнаўляем тэхніку, таму што гэта непасрэдна ўплывае і на бяспеку, і на ўстойлівую працу прадпрыемства. Новы аўтобус – гэта больш надзейны выхад на рэйсы, менш прас­тояў, вышэйшая якасць абслугоўвання пасажыраў.

Грузавы КАМАЗ – сур’ёзнае ўзмацненне для гаспадарчых перавозак. Ён ужо працуе. Тэхніка павінна быць сучаснай – тады мы зможам выконваць задачы своечасова і без збояў.

Па словах Івана Васільевіча, работа па абнаўленні працягнецца: да канца лютага ў аўтапарк чакаецца паступленне беларускага МАЗа грузападымальнасцю 30 тон.

Мы бачым патрэбу ў магутнай грузавой тэхніцы: аб’ёмы работ растуць, патрабаванні да тэрмінаў і якасці высокія. Таму плануем абнаўленне паэтапна, каб прадпрыемства стабільна працавала ў транспартнай сферы, як ў частцы грузавых перавозак, так і перавозкі пасажыраў. Важна і тое, што за новым транспартам замацавалі самых вопытных, самых добрасумленных вадзіцеляў – тых, каму можна даве­рыць тэхніку і людзей. Гэта таксама частка адказ­насці, – дадаў дырэктар.

У аўтапарку падкрэсліваюць: новае папаўненне дазволіць эфектыўна размяркоў­ваць нагрузку, умаца­ваць матэрыяльную базу і забяспечыць больш упэўненую працу прадпрыемства на працягу года – як на пасажырскіх маршрутах, так і ў грузавым кірунку.

Оперативные новости Горецкого района смотрите в нашем telegram-канале.

Марына БАНДЫК
Фота Міхаіла ЛЯЎЦОВА

Последние новости

Новости

Светлана Сорокина из РУП «Учхоз БГСХА» стала лучшим оператором по искусственному осеменению КРС

24 июля 2026
Читать новость
Главные новости

Совещание о путях ускорения работы по ключевым инвестиционным проектам с зарубежными странами

24 июля 2026
Читать новость
Без рубрики

Студотряды в СЗАО «Горы»: реальный вклад в экономику и первый опыт для студентов

24 июля 2026
Читать новость
Новости

С 1 августа 2026 года в Беларуси увеличиваются размеры пособия по уходу за ребенком

24 июля 2026
Читать новость
Главные новости

Передовики на жатве

24 июля 2026
Читать новость
Новости

Районный конкурс профессионального мастерства операторов по искусственному осеменению

24 июля 2026
Читать новость