Сёння споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы

Сёння споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы

5 сакавіка спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка, паэта, сатырыка, драматурга іперакладчыка Кандрата Крапівы

З яго п’есамі і байкамі знаёмы кожны паважаючы сябе беларус. Сатырычныя вершы майстра цытуюць радкоўямі, добра памятаючы і ягоныя крылатыя выразы: «Другі баран ні «бэ», ні «мя», а любіць гучнае імя», «Парсюк не надта быў ахвочы глядзецца праўдзе ў вочы»…

Міжволі задаешся пытаннем: у чым хаваецца прычына такой яго бессмяротнай славы? І думаецца, што самым папулярным адказам было б прызнанне яго сатырычнага таленту, захапленне дасціпнасцю яго баек, камедый, паэм, выключнай яркасцю створаных ім мастацкіх вобразаў. Пісьменнік шырока глядзіць на жыццё і глыбока пранікае ў яго таямніцы: ён бачыць у ім і гераічнае, і трагічнае, і смешнае. Не здарма яго сатырычныя творы хлёстка «прыпякалі» лайдакоў, ілгуноў, бюракратаў, кар’ерыстаў, высмейвалі адмоўныя рысы чалавечага характару.

Лепшыя творы Крапівы перажылі свой час. Дзесяткі з іх уваходзяць у залатую калекцыю беларускай літаратуры 20 стагоддзя. Усё, што напісана Кандратам Кандратавічам, актуальна і сёння, бо чалавецтва, на жаль, не спяшаецца пазбавіцца невыкараняльных заганаў. А сатыра Крапівы, на думку крытыкаў, – гэта такі згустак вострага народнага розуму, смеху, абсмейвання зла і сцвярджэння дабра, якіх да яго не ведала беларуская літаратура. Невыпадкова многія сучасныя літаратуразнаўцы параўноўваюць яго творчую дзейнасць з укладам Крылова ў сусветную літаратурную скарбніцу.

Аднак шматграннасць таленту Кандрата Крапівы вымяраецца не толькі разнастайнасцю і колькасцю яго сатырычных твораў. Сёння не можа не ўразіць выключная рознабаковасць творчых і навуковых інтарэсаў пісьменніка. Удумлівы празаік (раман «Мядзведзічы»), дапытлівы мовазнаўца (навуковы рэдактар «Русско-белорусского словаря» (1953), «Беларуска-рускага слоўніка» (1962), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» ў 5 тамах (1977-1984) і інш.), праніклівы крытык і літаратуразнаўца (артыкулы «Аб сатырычнай камедыі» (1953) і «Канфлікт – аснова п’есы» (1954), прафесійны перакладчык (пераклады з рускай, украінскай, англійскай моў) – гэта далёка не поўны пералік напрамкаў дзейнасці Кандрата Крапівы.

Асобных слоў заслугоўвае навуковая дзейнасць. Народны пісьменнік Беларусі, доктар філалагічных навук, акадэмік, Герой Сацыялістычнай працы, ён распрацаваў і выдаў некалькі слоўнікаў, напісаў мноства работ па мовазнаўстве, дзякуючы чаму значна ўзбагацілася і ўдасканалілася беларуская літаратурная мова. Па гэты дзень мы карыстаемся менавіта яго Руска-беларускім і Беларуска-рускім слоўнікамі.

Да юбілея пісьменніка бібліятэкі сеткі падрыхтавалі выставы, каб яшчэ раз нагадаць бессмяротныя і актуальныя ва ўсе часы творы сатырыка: «Таямніца неўміручасці», «Мастак сатырычнага слова», «Кандрат Крапіва – мастак сатырычнага слова» і іншыя.

На літаратурных выставах экспанаваны як выданні літаратурна-крытычнага і даведачнага характару, якія раскрываюць шматграннасць сатырычнага таленту класіка беларускай літаратуры, так і шматлікія аўтарскія выданні: збор твораў пісьменніка ў 6-ці тамах, выбраныя творы, кнігі вершаў, баек, паэм і эпіграм.

Гумарыст і сур’ёзны навуковец. Паліглот, які ведаў пяць моў. Рамантык, які любіў прыроду, рыбалку, коней. Вялікі камбінатар, здольны гадзінамі праседжваць за дошкай з шахматнымі фігурамі. Ён сапраўды быў апантаны ўсёй той разнапланавай дзейнасцю, якой прысвяціў усё сваё жыццё. Гэта прыклад мэтанакіраванага чалавека, які знаходзіўся ў рабоце ад пачатку свайго жыцця і да самага яго канца.

Оперативные новости Горецкого района смотрите в нашем telegram-канале.

Адззел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага
ДУК «Горацкая раённая бібліятэчная сетка»

Последние новости

Новости

Встреча с Председателем Совета Федерации Федерального собрания России Валентиной Матвиенко

25 июня 2026
Читать новость
Новости

Встреча с губернатором Московской области России Андреем Воробьевым

25 июня 2026
Читать новость
Главные новости

На сессии райсовета депутатов нашему авторитетному земляку Александру Белкину присвоено высокое звание «Почетный гражданин Горецкого района»

25 июня 2026
Читать новость
Новости

Забота о мемориалах – долг молодого поколения миротворцев

25 июня 2026
Читать новость
Новости

Российская молодежь присоединилась к республиканскому Марафону молодежи и студенчества

25 июня 2026
Читать новость
Новости

27 июня прямую телефонную линию будет проводить директор УКПП «Коммунальник»

25 июня 2026
Читать новость