Студэнты краіны стварылі інтэрактыўнае воблака слоў «Мае любімае слова па-беларуску»

Мільёны людзей яшчэ раз узгадваюць важнасць роднага, успамінаюць свае першыя словы, сказаныя на мове бацькоў, выказваюць павагу народу – стваральніку мовы
Як трапна адзначыў каласік беларускай літаратуры Іван Мележ: «Мова ‒ гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ».
Ва ўсіх інтэрнатах прайшло стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў «Мае любімае слова па-беларуску», дзе студэнты з кожнай вобласці пісалі на плакаце беларускія словы, якія з’яўляюцца блізкімі і дарагімі для іх і ўжываюцца ў іх мясцовасці.










