Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1971 году

Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1971 году

У 1972-ім годзе выйшла 154 нумары газеты «Ленінскі шлях». Як і раней раёнку выдавалі па аўторках, чацвяргах і суботах пад началам галоўнага рэдактара Герасіма СТАМБРОЎСКАГА

У № 5 ад 12 студзеня выйшла карэспандэнцыя “Саўгасныя будоўлі” пра тое, што ў саўгасе “Камуніст” патрэбна шмат чаго пабудаваць: жыллё, кантору, цялятнік на 320 галоў, зрабіць рэканструкцыю цялятніка ў Стараселлі на 400 галоў і інш. Таму тут зрабілі сталярную майстэрню з неабходным абсталяваннем: ёсць стругальны, фрэзерны, даўбёжны станкі, круглая піла. Працуе дзве будаўнічыя брыгады з 15 чалавек.

● У № 18 ад 11 лютага на тэматычнай старонцы “Чалавек і прырода” расказваецца пра лесніка Раснянскага лясніцтва ўдарніка камуністычнай працы Пятра Сячкова, які дасягнуў пенсійнага ўзросту, але не растаўся з любімай працай. Пётр Гаўрылавіч узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, шматлікімі медалямі, а за мінулы год – “За дабрасумленную працу”.

● На першай старонцы № 34 ад 23 сакавіка размешчана інфармацыя “Усе на суботнік!” Камуністы партарганізацыі калгаса імя Леніна абмеркавалі пытанне аб правядзенні 17 красавіка камуністычнага суботніка, тым самым падтрымаўшы патрыятычны пачын маскоўскіх аўтазаводцаў.

● У некальніх нумарах – ад 30 сакавіка па 13 красавіка – друкуюцца матэрыялы аб рабоце ў Крамлёўскім Палацы з’ездаў XXIV з’езда КПСС.

● На першай паласе святочнага нумара да Дня Першамая размешчаны артыкул “Узнагароды ўручаны”. У раённым Доме культуры адбылося ўрачыстае ўручэнне высокіх дзяржаўных узнагарод вялікай групе перадавікоў сельскай гаспадаркі. Ордэн Леніна атрымалі Аляксандр Байкоў, трактарыст саўгаса “Дрыбінскі”, Ніна Гарэленка, даярка калгаса “Прагрэс”, Іван Кавалёў, чабан саўгаса імя Чкалава, Фёдар Самсонаў, старшыня калгаса “Бальшавік”, Хрысціна Ціманава, даярка саўгаса “Копцеўскі”, Мелання Чарняўская, свінарка калгаса “Шлях Леніна”. 13 працаўнікоў узнагароджаны ордэнам Кастрычніцай рэвалюцыі, 40 чалавек – ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, 60 – ордэнам “Знак Пашаны”, 28 – медалём “За працоўную доблесць”, 42 – медалём “За працоўную адзнаку”.

● З інфармацыі ў № 88 ад 27 ліпеня даведваемся, што ў саўгас “Горацкі” завезена 29,5 тысяч куранят мясной пароды. Для іх утрымання абсталявалі свінарнік і цялятнік, устанавілі каларыферы і іншыя прыстасаванні для ацяплення. Было падлічана, што вырошчванне куранят дасць магчымасць атрымаць дадаткова каля 40 тон каштоўнага дыетычнага мяса.

●  “Ёсць 100 тысяч тонн!” – матэрыял начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама А. І. Чванава ў № 151 ад 23 снежня апавядае аб тым, што ўпершыню ў гісторыі Горацкага раёна сабрана столькі збожжа. Валавы збор павялічыўся на 38,1 працэнта. З кожнага гектара атрымана 26,7 цэнтнера. Далей ідзе справаздача аб дасягненні і складаемых поспеху.

Падрыхтавала Галіна КАЖЭЎНІКАВА

Последние новости

Новости

ФОТОФАКТ: «Пасхальная радость»

29 апреля 2026
Читать новость
Новости

УКПП «Коммунальник» проводит очередной субботник по покраске деревьев

29 апреля 2026
Читать новость
БГСХА

Как молодой специалист Максим Куц нашел свое призвание в БГСХА

29 апреля 2026
Читать новость
Новости

Квиз «Путь к Победе» пройдет во всех регионах Беларуси

29 апреля 2026
Читать новость
Новости

40 лет Чернобыльской катастрофы: эхо, которое не стихает

29 апреля 2026
Читать новость
Сад и огород

Почему пепел из мангала – лучшее удобрение: выбрасывают зря

29 апреля 2026
Читать новость