Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1969 году

Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1969 году

За 1969 год выйшла 153 нумары газеты «Ленінскі шлях». Яна па-ранейшаму друкавалася тры разы на тыдзень. Галоўным рэдактарам быў Герасім Тарасавіч СТАМБРОЎСКІ

● Першы нумар за 1 студзеня выйшаў у святочным афармленні: на першай паласе – да 50-годдзя БССР і Камуністычнай партыі Беларусі – надрукаваны перадавы артыкул “З залатым юбілеем!”. Выступленне першага сакратара РК КПП, дэпутата Вярхоўнага Савета БССР С. А. Нікалайчыка пра гістарычныя даныя за савецкі час, высокія вынікі, узнагароды і дасягненні раёна.

● Важнай падзеяй студзеня стаў з’езд работнікаў сельскай гаспадаркі і прамысловасці раёна. У № 8 за 18, 01.1969 г. размешчаны Зварот дэлегатаў раённага з’езда работнікаў сельскай гаспадаркі і прамысловасці, заклік да датэрміновага выканання пяцігодкі і дастойнай сустрэчы 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна.

● У нумары ад 8 мая да свята Вялікай Перамогі нараду з артыкуламі пра гераічную бітву пад Леніна, да 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў надрукавана інфармацыя “Да ведама партызан і падпольшчыкаў Беларусі, якія пражываюць у Горацкім раёне”. Яна распавядае аб там, што ў раёне пачынаецца выдача пасведчанняў партызана Беларусі. Указаны спіс неабходных афіцыйных дакументаў аб удзеле ў барацьбе супраць намецка-фашысцкіх захопнікаў на часова акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

На першай старонцы святочнага № 78 за 3 ліпеня – да 25-годдзя вызвалення Беларусі ад намецка-фашысцкіх захопнікаў – фотаздымак ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, палкоўніка ў адстаўцы Уладзіміра Таліева сярод піянераў сярэдняй школы № 2 горада пад час сустрэчы са школьнікамі.

● Аб урачастым адкрыцці мемарыяльнага комплекса “Курган Славы” 5 ліпеня 1969 года, яго рукатворным стварэнні і сімвалах манумента, мнагалюдным мітынгу на гэтым святым месцы расказвае артыкул на першай старонцы газеты за 8 ліпеня.

Побач яшчэ важная інфармацыя – аб адкрыцці 5 ліпеня мемарыяльнага комплекса на месцы спаленай фашыстамі вёскі Хатынь. Вечны агонь да гэтага мемарыяла быў дастаўлены ад помніка на плошчы Перамогі ў Мінску факелам на бронетранспарцёры. На месцы памяці адбыўся шматлюдны ўрачаста-жалобны мітынг.

● У № 115 ад 27 верасня размешчана інфармацыя аб тым, што ў гэты дзень выходзіць тысячны нумар шматтыражкі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі “Советский студент” і віншаванні рэдкалегіі і чатачам газеты з нагоды юьілейнага нумара.

● Дню нараджэння камсамола прысвечаны шэраг матэрыялаў нумара за 28 кастрычніка. Адзін з іх –  аб армейскіх поспехах земляка матроса Рагора Максімава, які служыць у Н-скай часці балтыйскіх авіятараў, і фота­здымак армейца на фоне разгорнутага сцяга часці.

Падрыхтавала Галіна КАЖЭЎНІКАВА

Последние новости

ВНС

Владимир Павловский: «Голос молодежи на ВНС станет драйвером конкретных решений»

17 декабря 2025
Читать новость
Новости

Белорусскому кино – больше века

17 декабря 2025
Читать новость
Главные новости

Резиденция Деда Мороза распахнула свои двери для детей на базе отдыха «Мерея» в агрогородке Ленино

17 декабря 2025
Читать новость
Сад и огород

Сколько раз на одном месте можно сажать клубнику: главная ошибка 90% дачников

17 декабря 2025
Читать новость
Приемы и прямые линии

Выездной прием граждан и представителей юридических лиц будет осуществлять заместитель председателя райисполкома

17 декабря 2025
Читать новость
ВНС

Ветеран труда Любовь Волчкова: «Молодежи предстоит дальше строить и укреплять нашу Беларусь»

17 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем