Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1964 году

Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1964 году

Газета «Ленінскі шлях» па-ранейшаму застаецца органам партыйнага камітэта Горацкага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення і раённага Савета дэпутатаў працоўных

● У нумары за 14 студзеня трэцяя паласа мае назву “Старонка–плакат” і распавядае пра поспехі раёна па вырошчванню льну. У 1963-м годзе льнаводы калгаса “Шлях Леніна” вырасцілі багаты ўраджай гэтай культуры. На плошчы 305 га атрымана па 5,4 цэнтнера льнасемя і 22,9 центнера трасты, якая рэалізавана сярэднім нумарам 1,58. Кожны гектар ільну даў 1465 рублёў даходу.

● У нумары за 10 сакавіка газета паведамляе аб навінах у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Адна з інфармацый аб тым, што закончылася размеркаванне выпускнікоў вну. Большасць маладых спецыялістаў паедзе працаваць у калгасы і саўгасы Беларусі, частка з іх пажадала працаваць ва ўсходніх раёнах краіны.

● 4 красавіка газета надрукавала вялікі матэрыял “Свінагадоўля стала рэнтабельнай”. Аб такім дасягненні апавядаецца праз вынікі галіны ў сельгасарцелі імя Свярдлова. Сабекошт центнера свініны склаў 92 руб. 41 кап., сярэдняя цана рэалізацыі – 120 руб. 70 кап. У бягучым годзе (1964-м) калгас павялічыць валавы выхад свініны на 430 цэнтнераў, знізіцца сабекошт гэтай прадукцыі.

● Газета за 28 красавіка на першай паласе паведаміла аб пачатку палявых работ у раёне. У кароткіх інфармацыях гаворыцца аб тым, што арганізавана іх распачалі калгаснікі сельгасарцелі імя Кірава, падкармілі мініральнымі ўгнаеннямі звыш 100 гектараў азімых, вядуць падсеў канюшыны і сырадэлі. Трактарыст сяльгасарцелі “Рассвет” Фёдар Нікіцін працуе на дыскаванні глебы пад яравыя культуры і штодзённа перавыконвае нормы выпрацоўкі.

● Звеннявы механізаванага звяна по вырошчванню цукровых буракоў калгаса імя Мічурына А. Баравікоў у нумары ад 16 мая дзеліцца працоўным вопытам – ураджай­насць склала 184 центнера
с гектара. У рабоце ён кіруецца тэхналагічнай картай.

● Напярэдадні Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, газета ад 23 чэрвеня, надрукавана подборка матэрыялаў пад назвай “Насустрач святу беларускага народа”. У адным з тэкстаў гаворыцца аб тым, што ў вёсцы Сава адбылася сустрэча з былым партызанам Фёдарам Чэрнікавым, які цяпер працуе юрыстам.

● 25 чэрвеня выйшаў нумар, прысвечаны 20-годдзю вызвалення Горацкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На першай старонцы – выступ­ленне сакратара парткома вытворчага ўпраўлення аб сацыяльна-эканамічным развіцці і дасягненнях Горацкага края.

Рапартуюць хлебазаводцы” – кароткая заметка на першай старонцы газеты за 5 снежня – пра датэрміновае выкананне гадавога плана па выпуску прадукцыі калектывам хлебазавода. Рабочыя абязаліся да канца года даць яшчэ звышпланавай прадукцыі на 80 тыс. рублёў. 

Падрыхтавала Галіна КАЖЭЎНІКАВА

Последние новости

Новости

Приметы на 31 августа: что можно и чего нельзя делать в этот день

31 августа 2026
Читать новость
Новости

Гороскоп на 31 августа: что обещают астрологи

31 августа 2026
Читать новость
Новости

Сотрудники РОВД предупреждают: мобильное приложение с «сюрпризом»

30 августа 2026
Читать новость
Новости

Какой хитрый трюк используют тигры для привлечения добычи: шокирующие факты из мира животных

30 августа 2026
Читать новость
Новости

Маркетинговый ход или необходимость? Вся правда о дневных и ночных кремах

30 августа 2026
Читать новость
Новости

Новые правила для магазинов: что изменится в продаже белорусских товаров

30 августа 2026
Читать новость