Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1963 году

З 28 лютага газета «Ленінскі шлях» выходзіла як орган партыйнага камітэта Горацкага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення і раённага Савета дэпутатаў працоўных. І цяпер яна асвятляла падзеі, што адбываліся на Горацкай зямлі. Па-ранейшаму сённяшні Дрыбінскі раён уваходзіў у састаў нашага
● У нумары за 7 сакавіка газета расказала аб тым, як дзяржава падтрымлівае жанчын-маці. У раёне 2479 жанчын узнагароджаны ордэнамі і медалямі. У папярэднім годзе мнагадзетным і адзінокім маці выплачана 140 тысяч рублёў. Кожная маці, якая нарадзіла і выхавала дзевяць дзяцей, атрымлівае адначасова 175 рублёў, акрамя гэтага, грашовую дапамогу штомесяц.
● Перадавым цэхам у райпрамкамбінаце лічыцца люстэркавы. Калектыў яго штомесяц выконвае план выпуску прадукцыі на 120 працэнтаў.
● Калгас «Праўда» з году ў год аснашчаецца новай тэхнікай. Трактарны парк арцелі да нядаўняга часу налічваў 12 машын. За апошнія тры месяцы гаспадарка набыла яшчэ два новых трактары.
● У нумары за 16 красавіка газета паведамляе аб тым, што рабочыя прарабскага ўчастка, які ўзначальвае Леанід Пашкоўскі, вядуць апошнія аддзелачныя работы ў новым двухпавярховым будынку гарадской гасцініцы. Будаўнікі рыхтуюць таксама да здачы ў эксплуатацыю станцыю абезжалезвання вады, гараж БСГА на дзесяць аўтамашын.
● У гэтым жа нумары цікавая інфармацыя: Герою Сацыялістычнай Працы Ганне Данілаўне Каліва, брыгадзіру трактарнай брыгады калгаса «Савецкая Беларусь» Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР прысвоена ганаровае званне заслужанага механізатара сельскай гаспадаркі Беларускай ССР.
● Напярэдадні Дня друку рэдактар газеты «Советский студент»
Ю. Юзефовіч расказала аб рабоце рэдкалегіі шматтыражкі. Яна абапіраецца на шырокі аўтарскі актыў. Пры газеце створана літаратурнае аб’яднанне, у якое ўваходзіць каля 30 маладых пачынаючых паэтаў і празаікаў. Газета рэгулярна публікуе іх творы.
● У гарадскім скверы Горак, як паведаміла газета 9 мая, устаноўлены бюст нашага земляка двойчы Героя Савецкага Саюза, генерала арміі Івана Ігнатавіча Якубоўскага. За баявыя заслугі ў гады Вялікай Айчыннай вайны прысвоена званне Героя Савецкага Саюза ўраджэнцам нашага раёна Міхаілу Васільевічу Аўдзееву, Ціту Рыгоравічу Сянькову, Дзмітрыю Гаўрылавічу Сухавараву, Фёдару Антонавічу Угначову.
● На ўскраіне Горак, недалёка ад станцыі Пагодзіна, распачата будаўніцтва новага механізаванага хлебазавода з вытворчай магутнасцю
45 тон хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў у суткі. Завод прадугледжвалася здаць у эксплуатацыю ў канцы 1964 года (нумар за 23 мая).
● У ліпені ў БСГА была адкрыта машынна-лічыльная лабараторыя, аснашчаная навейшым айчынным абсталяваннем. Яна прызначана для вучэбна-трэніровачных заняткаў студэнтаў землеўпарадчага і эканамічнага факультэтаў. Апрача асноўнай спецыяльнасці яны атрымаюць таксама падрыхтоўку аператараў машынна-лічыльных станцый.
● Пасля рэканструцыі цэхаў былога кансервавага завода ўступіла ў строй новае прадпрыемства – раённы харчовы камбінат. Яно будзе выпускаць у год 29 тысяч дэкалітраў безалкагольных напіткаў, 100 тон экстракту, 40 тысяч дэкалітраў пладова-ягадных сокаў.
● Галоўны ляснічы Горацкага лясгаса М. Горбаль у нумары за 5 снежня расказаў чытачам, што іх калектыў датэрмінова выканаў гадавы план. Лясы ў гэтым годзе былі пасаджаны на 560 гектарах.
● У канцы года была пабудавана сталовая
на цэнтральнай вуліцы раённага цэнтра.
Падрыхтавала Тамара ДРАЗДОЎСКАЯ








