Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1962 году

Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1962 году

У выходных даных «Ленінскага шляху» ў гэтым годзе значылася: газета Магілёўскага абкама КПБ і аблвыканкама пры Горацкім тэрытарыяльным вытворчым калгасна-саўгасным упраўленні, з 10 ліпеня – абкама КПБ і абласнога Савета дэпутатаў працоўных. Яна распаўсюджвалася ў Горацкім і Шклоўскім раёнах, гэта значыць, была міжраённая

І асноўнымі тэмамі былі справы ў сельскай гаспадарцы гэтых двух адміністрацыйных адзінак. Журналісты давалі чытачу інфармацыю і аб тым, як развівалася прамысловасць, сацыяльная галіна і інш.

● 10 мая паведамлялася аб тым, што гандлёвы аддзел Горацкага райспажыўсаюза наладзіў кальцавы завоз тавараў у сельпо і магазіны. Для лепшага абслугоўвання насельніцтва гандлёвыя кропкі, дзе працуюць два і больш прадаўцоў, пераведзены на работу без выхадных дзён.

● За мінулы год і чатыры месяцы гэтага Горацкі лесагандлёвы склад прадаў рабочым і калгаснікам
25 трохпакаёвых і 8 аднапакаёвых стандартных дамоў, звыш 40 камплектаў будаўнічых дэталей для новых забудоў, шмат іншых матэрыялаў. За два апошнія гады жыхары ўзвялі каля 150 цагляных дамоў (інфармацыя з нумара за 20 мая).

● Вучэбна-доследная гаспадарка БСГА шырока выкарыстоўвае авіяцыю пры падкормцы пасеваў. З 21 красавіка па 15 мая лётчыкі ўнеслі мінеральныя ўгнаенні на 1753 гектарах.

● Пачаліся вялікія канікулы. І навучэнцы 5-7 класаў Рудкаўшчынскай сямігадовай школы накіраваліся на вытворчую практыку. Больш 50 вучняў праходзяць яе ў мясцовым калгасе. Яны выконваюць работы па догляду пасеваў на палях, дзе растуць цукровыя буракі (9 чэрвеня).

● На Горацкім масласырзаводзе, як паведаміла раёнка 14 чэрвеня, абсталявана новая магутная ўстаноўка, разлічаная на па­стэрызацыю 5000 літраў малака ў гадзіну.

● А кансервавы завод разгарнуў падрыхтоўку да новага сезону. Было створана 17 грыбаварачных пунктаў. Для выканання плана па прыгатаванні салянак і іншых вырабаў планавалася нарыхтаваць каля 100 тон грыбоў.

● У жніўні ўступіў у строй механізаваны экстрактны цэх Горацкага кансервавага завода. Тут пачалі перапрацоўваць вішні, слівы, яблыкі, грушы, рабіну і інш. Цэх быў разлічаны на выпуск у год 150 тон экстрактаў.

● Драматычны калектыў раённага Дома культуры выступіў перад гледачамі з першай мнагаактавай п’есай «Паўлінка». Пастаноўка прысвячалася 80-годдзю з дня нараджэння яе аўтара Янкі Купалы. Пазней самадзейныя артысты паказалі сваю трактоўку твора класіка беларускай літаратуры жыхарам сяла Дрыбін і вёскі Хамінічы.

● Тры дні ў чэрвені ў Горках праходзілі рэспубліканскія спаборніцтвы па конным спорце. Наша каманда заняла другое месца.

● Здадзены ў эксплуатацыю Ракцянскі ФАП. Заканчваліся работы па ўзвядзенні такіх сельскіх медустаноў у Паршыне і Жавані (цяпер гэта вёска Дрыбінскага раёна, у той час ён уваходзіў у састаў Горацкага).

● У маляўнічых мясцінах, непадалёк ад станцыі Пагодзіна, у ліпені адкрыты новы піянерскі лагер.
У ім адпачываюць дзеці рабочых і служачых БСГА.

● 8 снежня газета расказала пра славутых ураджэнцаў вёскі Валынцава Горскага сельсавета. Да прыкладу, Сяргей Іваноў стаў доктарам сельскагаспадарчых навук, Піліп Паўлючкоў – архітэктарам, Сяргей Маркаў – інжынерам. За апошнія гады больш 35 юнакоў і дзяўчат з гэтай вёскі атрымалі вышэйшую адукацыю.

Падрыхтавала Тамара ДРАЗДОЎСКАЯ

Последние новости

Новости

Белорусскому кино – больше века

17 декабря 2025
Читать новость
Главные новости

Резиденция Деда Мороза распахнула свои двери для детей на базе отдыха «Мерея» в агрогородке Ленино

17 декабря 2025
Читать новость
Сад и огород

Сколько раз на одном месте можно сажать клубнику: главная ошибка 90% дачников

17 декабря 2025
Читать новость
Приемы и прямые линии

Выездной прием граждан и представителей юридических лиц будет осуществлять заместитель председателя райисполкома

17 декабря 2025
Читать новость
ВНС

Ветеран труда Любовь Волчкова: «Молодежи предстоит дальше строить и укреплять нашу Беларусь»

17 декабря 2025
Читать новость
Новости

Районная власть поздравляет работников отдела киновидеообслуживания централизованной клубной системы района с профессиональным праздником

17 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем