Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1960 году

Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1960 году

Мінула 15 гадоў з часу перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

9 Мая, як паведаміла газета «Ленінскі шлях», ў раёне адбыліся ўрачыстыя сходы і гутаркі. Мітынгі былі арганізаваны на брацкіх могілках у в. Горы, а таксама ў сёлах Леніна, Дрыбін, Расна, вёсках Любіж, Палёнка і іншых населеных пунктах.

● У № 32 газета надрукавала ўспаміны гвардыі падпалкоўніка ў адстаўцы А. Бачурына. Полк, у якім ён змагаўся з ворагам, праходзіў з баямі па тэрыторыі былога Дрыбінскага раёна. Асабліва жорскімі яны былі за раку Проню. «Нялёгка далася нам перамога на гэтым маленькім кавалку беларускай зямлі, – успамінаў падпалкоўнік. – Смерцю храбрых тут загінулі лейтэнант Міхаіл Баеў, малодшы лейтэнант Васіль Круглоў і іншыя».

● З успамінаў вядомага горацкага партызана У. Шыцікава чытач даведаўся аб вялікіх разбурэннях у час вайны на тэрыторыі Палёнкаўскага сельсавета. Праз 15 гадоў народ зрабіў немагчымае. І тут зноў, па словах аўтара, квітнее жыццё.

● У сувязі з 50-годдзем Міжнароднага жаночага дня Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 сакавіка 253 жанчынам – перадавікам прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі, культуры і відным грамадскім дзеячам – было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і молат». Сярод іх была і прадстаўніца нашага раёна.

● Першую паласу № 32 газеты ўпрыгожыў партрэт брыгадзіра трактарнай брыгады калгаса «Савецкая Беларусь» Ганны Данілаўны Каліва, праца якой была так высока ацэнена. Вяртання гераіні з Масквы, дзе ёй уручылі ўзнагароду, з нецярпеннем чакалі ў гаспадарцы, тут наладзілі мітынг. На ім калектыў, калегі, сябры шчыра віншавалі працаўніцу і жадалі ёй новых поспехаў.

● Яшчэ тры жанчыны з нашага раёна былі ўзнагароджаны ордэнамі, адна – медалём.

● Меркавалася, што ў гэтым годзе справяць наваселлі каля 500 сем’яў рабочых і калгаснікаў. Будаўніцтва працягвалася на ўласныя сродкі людзей і дзяржаўныя крэдыты.

● У ліпені (№ 90) на ўборку цаліннага ўраджаю выехала 23 маладых механізатары нашага раёна.

● БСГА прыняла ў гэтым годзе на першы курс 725 ча­лавек. 80% складалі людзі, якія прыйшлі з работы на вытворчасці і пасля службы ў арміі.

● У снежні (№ 148) завяршалася поўная электрыфікацыя калгаса імя Свярдлова. У гаспадарцы таксама ўводзілі ў эксплуатацыю рад новых жывёлагадоўчых памяшканняў.

Падрыхтавала Тамара ДРАЗДОЎСКАЯ

Последние новости

Новости

Приметы на 17 июля: что можно и чего нельзя делать в этот день

17 июля 2026
Читать новость
Новости

Гороскоп на 17 июля: что обещают астрологи

17 июля 2026
Читать новость
Новости

Трагедия с маленьким ребенком: 4-летний ребенок утонул в искусственном водоеме

16 июля 2026
Читать новость
Новости

На «Славянском базаре в Витебске» открылся «Кукольный квартал»

16 июля 2026
Читать новость
Новости

Единый день информирования в БГСХА: как не стать жертвой мошенников и не попасть в ДТП?

16 июля 2026
Читать новость
Новости

Транспортная инспекция информирует: с 13 по 20 июля усилен контроль за крупногабаритным транспортом

16 июля 2026
Читать новость