Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1956 году

Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1956 году

У 50-я гады раённая газета «Ленінскі шлях» усё часцей расказвала пра людзей працы і давала ім слова. Замалёўкі, заметкі друкаваліся пад рубрыкай «Людзі калгаснай вёскі»

У першым нумары за гэты год (дарэчы, датаваны ён 1 студзеня, хоць гэта была нядзеля. Газета ў той час выходзі­ла тры разы на тыдні – па серадах, пятніцах і нядзелях) пра свае планы на бліжэйшую перспектыву падзялілася даярка калгаса імя Чкалава Е. Жэлязнова. «За стойлавы перыяд абавязуюся надаіць не менш 800 кг малака ад кожнай каровы, а за ўвесь гаспадарчы год – 2100 кг». «Каб карова давала многа малака, трэба яе добра карміць, умела і старанна даглядаць», – простая жыццёвая ісціна, якой працаўніца падзялілася з калегамі са старонак раёнкі.

● Цікава, што ў гэты час у газеце з’яўляюцца фота. У № 6 размешчаны здымак пераможцы спаборніцтва даярак Надзеі Антонаўны Аніхоўскай. У 1956-ым годзе яна планавала надаіць па 2 тыс. кг малака ад кожнай каровы.

● У нумары за 1 мая некалькі карэспандэнцый пра перадавікоў. Да прыкладу, шафёр будупраўлення Уладзімір Гадуноў на сваім аўтамабілі праехаў без капітальнага рамонту 100 тыс. км. Правы вадзіцеля атрымаў яшчэ ў час службы ў арміі. Добрасумленны працаўнік – прыклад для калег.

● У гэтым жа нумары надрукавана замалёўка пра маладую даярку калгаса імя Жданава Алену Раманаву. Усяго два гады на ферме, але руплівасць, жаданне спазнаць сакрэты жывёлагадоўчай справы, у тым ліку і звяртаючыся за парадамі да старэйшых калег, дамагалі дзяўчыне атрымліваць высокія надоі.

● У Маскву, на Усесаюзную сельскагаспадарчую выстаўку выехала першая група экскурсантаў розных прафесій у колькасці 22 чалавекі. Сярод іх звеннявыя Марыя Карпіцкая, Еўдакія Дзянісава, даяркі Ксенія Трусава, Еўдакія Гаўрыленка, пастух Сцяпан Сімчанка і іншыя.

● 17 чэрвеня ў Іванаўскім гаі адбылося раённае свята песні і танца. На яго сабралася каля пяці тысяч чалавек. З заканчэннем веснавых палявых работ працаўнікоў павіншаваў сакратар РК КПБ Н. Старавойтаў. А потым адбыўся канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці.

● 1 жніўня ў БСГА пачаліся прыёмныя экзамены. На 525 месцаў была пададзена 2451 заява. Вялікая колькасць жадаючых паступіць адзначалася на мехфаку, аграфаку і аграхімфаку.

● Пра добры ўраджай яблыкаў, вырашчаных у садзе вучгаса БСГА, газета паведаміла 23 верасня. З 14 гектараў было сабрана 200 цэнтнераў пладоў. На ўборцы старанна працавалі рабочыя гаспадаркі і студэнты другога курса аграхімічнага факультэта акадэміі.

● У нумары за 5 снежня раёнка паведамляла пра дзяржаўную дапамогу мнагадзетным і адзінокім маці. У гэтым годзе ім было выплачана 1049636 руб. Напрык­лад, жыхарка в. Ермалоўка Рудкаўшчынскага сельсавета М. Я. Жураўлева, якая нарадзіла і выхавала 9 дзяцей, атрымала з 1947 года больш 20,5 тысячы рублёў дзяржаўнай дапамогі.

У 1956 годзе ў раёне жылі 1183 мнагадзетныя жанчыны, узнагароджаныя ордэнамі і медалямі СССР за нялёгкую мацярынскую працу.

Падрыхтавала Тамара ДРАЗДОЎСКАЯ

Последние новости

ВНС

Владимир Павловский: «Голос молодежи на ВНС станет драйвером конкретных решений»

17 декабря 2025
Читать новость
Новости

Белорусскому кино – больше века

17 декабря 2025
Читать новость
Главные новости

Резиденция Деда Мороза распахнула свои двери для детей на базе отдыха «Мерея» в агрогородке Ленино

17 декабря 2025
Читать новость
Сад и огород

Сколько раз на одном месте можно сажать клубнику: главная ошибка 90% дачников

17 декабря 2025
Читать новость
Приемы и прямые линии

Выездной прием граждан и представителей юридических лиц будет осуществлять заместитель председателя райисполкома

17 декабря 2025
Читать новость
ВНС

Ветеран труда Любовь Волчкова: «Молодежи предстоит дальше строить и укреплять нашу Беларусь»

17 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем