Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1955 году

Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1955 году

Перадавіцай «Дзесяцігоддзе Вялікай Перамогі» адкрываўся перадсвяточны нумар раённай газеты «Ленінскі шлях» за 8 мая

«Дзесяць гадоў перамаганоснага заканчэння вайны наша краіна сустракае ў росквіце сваіх сіл. Савецкі народ пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі хутка залячыў нанесеныя ворагам раны і дабіўся новага магутнага ўздыму эканомікі і культуры. Выпуск прамысловай прадукцыі ў бягучым годзе пераўзыйдзе даваенны ўзровень больш чым у 3 разы, а прадукцыі цяжкай прамысловасці, якая з’яўляецца асновай асноў усёй нашай эканомікі, ужо ў 1954 годзе перавысіў узровень 1940 года амаль у 3,5 раза…» – гаварылася ў гэтым артыкуле.

Значная частка матэрыялаў нумара напярэдадні вялікага свята была прысвечана тым пераменам, якія адбыліся ў самім раённым цэнтры і сельскіх населеных пунктах.

«Будаўнічыя работы ў горадзе набываюць усё большы размах», – адзначыў аўтар заметкі «Расце наш горад» М. Самойлаў. Да вайны Горкі былі горадам аднапавярховых драўляных домікаў. Цяпер жа будаўнікі ўзво­дзілі шматпавярхоўкі. Згодна генеральнага плана забудовы, які распрацоўвалі спецыя­лісты ў гэты час, горад павінен быў расці ўверх. Перавага аддавалася цагляным збудаванням на прыгожа добраўпарадкаваных вуліцах.

Кіпела праца і ў акадэмгарадку. Толькі на бліжэйшыя пяць год на яго далейшае будаўніцтва было запланавана выдзеліць 30 мільёнаў рублёў.

Сумнымі ўспамінамі падзяліўся намеснік старшыні калгаса імя Чкалава, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны І. Вашэткін: «Палі зрыты траншэямі, грамадскія будынкі, жывёла знішчаны, большасць вёсак дашчэнту спалена». Такі след пакінулі пасля сябе захопнікі. І. Вашэткіну, які ўдзельнічаў у абароне Масквы, у бітве на Арлоўска-Курскай дузе, у баях за вызваленне Украіны і Беларусі, у штурме Берліна, цяжка было бачыць такую разруху.

За дзесяць год многае змянілася ў гэтай гаспадарцы. Калгас пабудаваў млын, лесапілку і інш. Атрыманы ў 1954 годзе мільённы прыбытак дазволіў разгарнуць будаўніцтва капітальных жывёлагадоўчых і іншых памяшканняў.

Калгас імя Жданава ў 1954 годзе таксама стаў мільянерам. Гэта быў вялікі крок наперад. Асабліва з улікам таго, што адразу пасля вайны з сямі вёсак, што ўваходзілі ў склад калгаса, толькі ў адной (М. Кацялева) засталося ўсяго дзве хаты. На месцах астатніх былі руіны, папялішчы ды высокі бур’ян.

Старшыня калгаса імя Жданава І. Жылін, расказваючы пра справы ў гаспадарцы, пісаў: «Многа цяжкасцей прышлося перанесці нашым калгаснікам пры аднаўленні разбуранай вайной гаспадаркі. Але нішто не зламіла іх рашучых імкненняў уперад. І зараз яны поўныя рашучасці дабіцца новых поспехаў у працы на карысць народа, на карысць сацыялістычнай Радзімы».

Непазнавальным за дзесяць год стала і мястэчка Леніна, дзе ў час вайны ішлі жорсткія баі. Тут пабудавалі сярэднюю школу, бальніцу, сельсавет, магазін. Жыхары высадзілі шмат дрэў. Суцэльную будоўлю ўяўляла сабой сядзіба Ленінскай МТС. Толькі за два гады дзяржава выдзеліла на яе ўмацаванне 3427 тысячы рублёў.

Падрыхтавала Тамара ДРАЗДОЎСКАЯ

Последние новости

ВНС

Владимир Павловский: «Голос молодежи на ВНС станет драйвером конкретных решений»

17 декабря 2025
Читать новость
Новости

Белорусскому кино – больше века

17 декабря 2025
Читать новость
Главные новости

Резиденция Деда Мороза распахнула свои двери для детей на базе отдыха «Мерея» в агрогородке Ленино

17 декабря 2025
Читать новость
Сад и огород

Сколько раз на одном месте можно сажать клубнику: главная ошибка 90% дачников

17 декабря 2025
Читать новость
Приемы и прямые линии

Выездной прием граждан и представителей юридических лиц будет осуществлять заместитель председателя райисполкома

17 декабря 2025
Читать новость
ВНС

Ветеран труда Любовь Волчкова: «Молодежи предстоит дальше строить и укреплять нашу Беларусь»

17 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем