Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1951 году

Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1951 году

Гэта быў сёмы год пасля таго, як воіны-вызваліцелі выгналі захопнікаў з Горацкай зямлі. Для жыхароў раёна ён стаў перыядам упартай працы па адбудоўванню разбуранага і аднаўленню народнай гаспадаркі

Своеасаблівы вынік мірнага сямігоддзя падведзены ў газетным матэрыяле «Лічбы аднаўлення і росту», надрукаваным у № 54 за 5 ліпеня.

● Добрыя паказчыкі ўжо мела аграрная галіна. Калгасы асвоілі пасяўныя плошчы на 104,8% у параўнанні з 1940 годам, у тым ліку па ільну – на 101,5%, па бульбе – на 104%. Колькасць буйной рагатай жывёлы павялічылася на 50,9%, авечак – на 23,5%, свіней – на 20,9%, птушкі –
на 70,1%.

● Сельская гаспадарка была лепш аснашчана навейшай тэхнікай, чым у даваенныя гады. Адноўлена дзейнасць трох МТС, створана чацвёртая – Горская. Да вайны ў раёне не было самаходных камбайнаў. У 1951 годзе на палетках працавала 29 такіх агрэгатаў.

● Ужо ў 1950 годзе прадпрыемствы дзяржаўнай, мясцовай прамысловасці і прамкааперацыі выпусцілі прадукцыі ў тры разы больш, чым у першым пасляваенным.

● У 1951 годзе была поўнасцю адноўлена даваенная школьная сетка. З 1944 года ўзведзена 14 школьных аб’ектаў, у тым ліку 6 – для 7-гадовых школ. Закончана будаўніцтва 2-павярховага памяшкання для рускай сярэдняй школы ў горадзе. Тут былі фізічны і хімічны кабінеты, наглядныя дапаможнікі, бібліятэка. У раёне ажыццяўлялася ўсеагульнае 7-гадовае навучанне.

● У БСГА быў адкрыты яшчэ адзін новы факультэт – эканомікі сельскай гаспадаркі. Да гэтага з’явіліся факультэты механізацыі і меліярацыі.

● Значны крок наперад зрабіла і горацкая медыцына. Была адноўлена сетка бальніц і лячэбных пунктаў у горадзе і сельскай мясцовасці.

● 2 верасня газета паведаміла аб тым, што БСГА значна пашырыла прыём студэнтаў: на 200 чалавек больш, чым у 1950 годзе. Асабліва запатрабаванымі аказаліся  агранамічны і землеўпарадкавальны факультэты. «Прыёмныя экзамены  паказалі, што паступаючыя на вучобу ў гэтым годзе маюць больш сталыя веды, чым у папярэднія гады», – заявіў прарэктар па вучэбнай рабоце С. С. Захараў. Дарэчы, кафедры папоўніліся новым абсталяваннем, лепш за іншыя былі асна­шчаны ім факультэты гідрамеліярацыі і механізацыі сельскай гаспадаркі.

● На гадавых курсах пры сельскагаспадарчай акадэміі павышалі кваліфікацыю больш
100 спецыялістаў сельскай гаспадаркі.

● Калектыў прамкамбіната райспажыўсаюза за 9 з палавінай месяцаў выканаў гадавы план па выпуску прадукцыі на 104,7%. Асаб­лівых поспехаў дабіліся рабочыя каўбаснага цэха. Яны вырабілі смачнай прадукцыі звыш гадавога плана на 72,9 тыс. руб.

● У калгасе імя Чкалава Паршынскага сельсавета быў набыты і ўстаноўлены лакамабіль магутнасцю
25 конскіх сіл. Яго  планавалася скарыстоўваць для работы піларамы і млына.

● Раённая кантора сувязі намеціла радыёфікаваць два калгасы, а ў калгасе «Перамога» абсталяваць свой радыёвузел.

● У верасні прайшоў агляд сельскай мастацкай самадзейнасці. Тры лепшыя калектывы і шэсць індывідуальных выканаўцаў  атрымалі граматы раённага аддзела культасветустаноў. Восем калектываў былі адаб­раны на абласны агляд.

● Газета ўзнімала і вост­рыя пытанні паўсядзённага жыцця насельніцтва. Так, у № 57 за 15 ліпеня ў заметцы «Калі будзе арганізаваны продаж малочнай прадукцыі?» у парадку крытыкі паведамлялася, што раймаслапрам не арганізаваў выраб кефіру і іншай «малочкі», а ў магазінах і прадпрыемствах грамадскага харчавання няма ў продажы малака.

Падрыхтавала Тамара ДРАЗДОЎСКАЯ

Последние новости

Сад и огород

Сколько раз на одном месте можно сажать клубнику: главная ошибка 90% дачников

17 декабря 2025
Читать новость
Приемы и прямые линии

Выездной прием граждан и представителей юридических лиц будет осуществлять заместитель председателя райисполкома

17 декабря 2025
Читать новость
ВНС

Ветеран труда Любовь Волчкова: «Молодежи предстоит дальше строить и укреплять нашу Беларусь»

17 декабря 2025
Читать новость
Новости

Районная власть поздравляет работников отдела киновидеообслуживания централизованной клубной системы района с профессиональным праздником

17 декабря 2025
Читать новость
Главные новости

Вопросы обеспечения безопасности несовершеннолетних детей были вынесены на обсуждение на районном родительском собрании

17 декабря 2025
Читать новость
80 лет Великой Победы

ГУК «Горецкая районная библиотечная сеть» победило в областном конкурсе видеороликов «Лица Победы»

17 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем