Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета 9 мая 1947 года

Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета 9 мая 1947 года

Нумар раённай газеты «Ленінскі шлях» за 9 мая другога пасляваеннага года змяшчаў шмат інфармацыі аб працоўных дасягненнях  жыхароў Горацкага краю. З вялікім жаданнем яны займаліся стваральнай дзейнасцю: адбудоўвалі разбураную гаспадарку, клапаціліся пра ўраджай

На старонках газеты некалькі паведамленняў аб ходзе веснавой сяўбы. На першай – інфармацыя аб тым, што першынство ў сацыялістычным спаборніцтве ўтрымлівае калгас імя Кірава Рэкцянскага сельсавета, якім кіруе Ларковіч. Напярэдадні Дня Перамогі гаспадарка поўнасцю закончыла сяўбу збожжавых і прыступіла да пасадкі бульбы.

На другой старонцы старшыня гэтага сельсавета П. Кошкін расказаў пра работу ўсіх гаспадарак, адзначыў пры гэтым, што «паўсямесна быў устаноўлен распарадак рабочага дня і праўленні калгасаў сочаць за строгім яго выкананнем. Цяглавая сіла скарыстоўваецца рацыянальна, рабочы дзень ушчыльнены да максімума».

Інфармацыя мае і крытычную накіраванасць. Старшыня сельсавета адзначыў, што калгасы незадаволены работай Горацкай МТС: «У 6 калгасах з 10 трактары яшчэ зусім не былі».

Добрыя навіны ў святочны дзень і ад жывёлаводаў раёна. Калгас «Совецкая Беларусь» Маслакоўскага сельсавета (старшыня Чэрняўскі) ужо выканаў 5-месячны план малакапаставак. Яшчэ чатыры гаспадаркі поўнасцю справіліся з заданнем чатырох месяцаў і паспяхова працавалі  ў маі.

«Уперадзе брыгада Тараса Ларковіча» – гэта заметка пра камсамольска-маладзёжную трактарную брыгаду Горацкай МТС. Калектыву даведзены план выпрацаваць 380 гектараў мяккага ворыва. На 5 мая на рахунку было ўжо 276,68 га.

«Выдатна працуюць трактарысты-камсамольцы Анатолій Бліндзераў і Нікалай Цімашкоў. Яны да 5 мая выпрацавалі на трактары «Інтэр» 124 гектары мяккага ворыва пры плане 97 га. У сучасны момант яны не зніжаюць тэмпаў работы… Прыбліжаюцца да выканання плана вясенняга ворыва трактарысты гэтай брыгады Віктар Ільянаў і Іван Грачыхін». Аўтар
В. Гур’еў падкрэсліў, што трактар працуе круглыя суткі.

У раёне, як і ва ўсёй краіне, востра стаяла праблема забяспечанасці насеннем. Галоўны аграном аддзела сельскай гаспадаркі І. Казута даў парады, як кожнай гаспадарцы атрымаць добры ўра­джай сельгаскультур для ўласных патрэб на спецыяльна адведзеных участках.

Раённая газета ў гэтым годзе выхо­дзіла тыражом 1000 экземпляраў. Друкавалася ў друкарні Беларускага сельскагаспадарчага інстытута.

Падрыхтавала
Тамара ДРАЗДОЎСКАЯ

Последние новости

Новости

Программа мероприятий ко Дню народного единства

12 сентября 2025
Читать новость
Главные новости

Избрали нового председателя Горецкой районной организационной структуры РГОО «Белорусское общество «Знание»

12 сентября 2025
Читать новость
Новости

Афиша выходного дня

12 сентября 2025
Читать новость
Новости

В Беларуси начинается совместное стратегическое учение вооруженных сил Беларуси и России “Запад-2025”

12 сентября 2025
Читать новость
Новости

Лукашенко поблагодарил сотрудников Следственного комитета за профессионализм и верность присяге

12 сентября 2025
Читать новость
Новости

Народные приметы на 12 сентября 2025 года: что нельзя делать в этот день

12 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем