У дзіцячай школе мастацтваў і мастацкіх рамёстваў для першакласнікаў адбылося традыцыйнае пасвячэнне у рамяство

У дзіцячай школе мастацтваў і мастацкіх рамёстваў для першакласнікаў адбылося традыцыйнае пасвячэнне у рамяство

Свята «Пасвячэнне ў рамяство» стала традыцыйным праводзіць у дзіцячай школе мастацтваў і мастацкіх рамёстваў на восеньскіх канікулах для дзяцей, якія прыйшлі ў першы клас

Дзяцей сустракаў лялечны тэатр, дзе галоўнымі героямі былі бацька з маці і тры сыны: Мікіта, Улас і Іван. Старыя бацька і маці  адправілі сваіх сыноў вандраваць па свеце, каб яны навучыліся якой-небудзь карыснай справе. І вось,  браты трапілі ў цудоўны горад майстроў.

Вучні паказалі братам, што такія маленькія рукі могуць зрабіць рэчы, неабходныя для паўсядзённага побыту.

Хлопцы  зразумелі, што кожная справа карысная і патрэбная. І ў нашых першакласнікаў ужо ёсць чаму навучыцца.

Дзеці разгадвалі загадкі, малявалі казачных герояў, гулялі ў гульні, прымалі ўдзел у эстафетах. Іх твар не пакідала добрая, радасная ўсмешка, а вочы зіхацелі шчырасцю і натхненнем.

Вучням, якія прымалі ўдзел у міжнародных конкурсах, вядучая свята ўручыла дыпломы.

Усіх усхваляваў урачысты момант пасвячэння першакласнікаў у рамеснікі. Узяўшыся за рукі, настаўнікі школы рамёстваў стварылі імітаваны “ручай”, праз які праходзілі дзеці. На памяць аб свяце кожны першакласнік атрымаў саламяную зорачку і наказ, каб такія маленькія “зорачкі” разгараліся ўсё мацней і станавіліся вялікімі “зоркамі”.

Галоўныя героі свята пажадалі першакласнікам вырасці да сапраўдных майстроў, славіць сваімі цудоўнымі творамі школу і наш горад.

Падарункам для першакласнікаў і гасцей свята стала казка “Прыгоды Насці ў казачнай краіне”, якую прапанавалі ўдзельнікі студыі батлеечных лялек “Дзіва”.

Людміла СТАЎСКАЯ,
дырэктар школы мастацтваў і мастацкіх рамёстваў

Последние новости

Новости

11 июня журналисты редакции районной газеты «Горецкий вестник» проведут День подписчика

10 июня 2026
Читать новость
Новости

11 июня прямую телефонную линию проведет начальник Горецкого РОВД

10 июня 2026
Читать новость
Новости

11 июня выездной прием граждан, индивидуальных предпринимателей и представителей юридических лиц проведет председатель суда Горецкого района

10 июня 2026
Читать новость
Новости

11 июня личный прием граждан проведет заместитель главного врача (по МЭиР) Горецкой ЦРБ

10 июня 2026
Читать новость
Новости

11 июня прием граждан проведет заместитель председателя райисполкома

10 июня 2026
Читать новость
Новости

Особые требования к средствам обеспечения пожарной безопасности и пожаротушения

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем