Новая кніга Віктара Марціновіча – у акадэмічнай бібліятэцы

 

“Мова” — чарговы раман Віктара Марціновіча, які ў 2019 годзе быў выдадзены дадатковым накладам і так жа імгненна знік з кніжных магазінаў як і папярэднія два. І, напэўна, адзіная магчымасць пазнаёміцца з гэтым творам у Горках — гэта ўзяць яго пачытаць у бібліятэцы імя Д. Р. Новікава Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

 

Віктар Марціновіч (нарадзіўся ў 1977 годзе ў Ашмянах) – беларускі журналіст, мастацтвазнаўца, пісьменнік. Скончыў факультэт журналістыкі і аспірантуру БДУ. У 2002–2015 гадах намеснік рэдактара “Белгазеты”, выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту. Абараніў доктарскую дысертацыю “Віцебскі авангард (1918–1922): сацыякультурны кантэкст і мастацкая крытыка” ў Віленскай акадэміі мастацтваў. З’яўляецца аўтарам наступных кніг: “Параноя” (2009), “Табу” (2010), “Сцюдзёны вырай” (2011), “Сфагнум” (2013), “Мова” (2014), “Радзіма. Марк Шагал у Віцебску” (2015), “Возера радасці” (2016), “Ноч” (2018).

 

Жанр рамана можна вызначыць як фантастычны баявік, галоўным героем якога з’яўляецца беларуская мова.

Дзеянне адбываецца ў фантастычнай будучыні — Кітай і Расія аддзяліліся сцяной ад Еўропы, якая страціла сваю веліч, і ўтварылі квітнеючую саюзную дзяржаву. Цэнтр Мінска ператварыўся ў густанаселены кітайскі квартал. Галоўны герой кнігі разам з мінскім падполлем (кітайскай мафіяй) змагаюцца з сістэмай, у якой дабро і зло, асветнікі і злачынцы, вернасць і здрада памяняліся месцамі.

Гэты твор вельмі супярэчлівы, трохі скандальны, ён вызваў самыя розныя водгукі — ад захапляльных да рэзка адмоўных. Чытайце “Мову” і стаўце кнізе сваю адзнаку.

 

baa.by

Последние новости

Новости

Остаться другом: почему проблема бездомных животных – это прежде всего проблема людей

25 июля 2026
Читать новость
Новости

РОЧС предупреждает: человеческий фактор – главная угроза урожаю

25 июля 2026
Читать новость
Новости

Готовим дома: оладьи из кабачка на сковородке

25 июля 2026
Читать новость
Актуально>Новости республики

Таможня пресекла крупную схему уклонения от платежей при ввозе одежды

25 июля 2026
Читать новость
Новости

Здесь начинается уют: почему в BeltelecomShop хочется вернуться

25 июля 2026
Читать новость
Главные новости

Более 30 лет безупречной службы: спасатели Горецкого района проводили на пенсию Олега Пронченко

25 июля 2026
Читать новость