Настаўнік дзіцячай школы мастацтваў і мастацкіх рамёстваў ўзнагароджаны Дыпломам лаўрэата III ступені

Настаўнік дзіцячай школы мастацтваў і мастацкіх рамёстваў ўзнагароджаны Дыпломам лаўрэата III ступені

Настаўнік дзіцячай школы мастацтваў і мастацкіх рамёстваў г. Горкі Арцём Мачульскі ўпершыню прыняў удзел у III Міжнародным пленэры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які праходзіў нядаўна ў г. п. Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Гэты пленэр стаў яшчэ адной прыступкай на шляху пазнання, захавання і развіцця аднаго з найстаражытнейшых рамёстваў Беларусі — ганчарства

Пленэр сабраў майстроў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці», дамоў і цэнтраў рамёстваў, устаноў культуры клубнага тыпу, дзіцячых школ мастацтваў з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь, а таксама са Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Праграма пленэра была вельмі цікавая і насычаная: майстар-класы, канцэрты, семінары-практыкумы, выстаўкі творчых работ. На працягу чатырох дзён у Копысі адбылося сапраўднае свята гліны і агню. Майстры ўзялі для сябе шмат цікавага па тэхналогіі апрацоўкі гліны.

Больш за дваццаць удзель­нікаў пленэра прадставілі свае работы, выкананыя ў народным стылі, і прынялі ўдзел у конкурсе ганчароў «Гліна спявае».

Па выніках яго ў намінацыі «Лепшы ганчарны посуд» Арцём Мачульскі ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата III ступені, з чым мы яго віншуем. Жадаем творчых поспехаў, натхнення і новых перамог!

Людміла СТАЎСКАЯ,
дырэктар дзіцячай школы мастацтваў і мастацкіх рамёстваў

Последние новости

Без рубрики

«Все свое, родное!»: в Сеньково прошел самый душевный деревенский праздник

31 августа 2026
Читать новость
Новости

Преданные и брошенные: почему вчерашние любимцы оказываются в службе отлова

31 августа 2026
Читать новость
Новости

В первый класс без стресса: эксперты назвали идеальный возраст для старта учебы

31 августа 2026
Читать новость
Новости

«Орлята» и «Клевые ребята»: как прошел август в лагере СШ №2

31 августа 2026
Читать новость
Новости

Что изменится в кошельках и на улицах: гид по сентябрьским новшествам

31 августа 2026
Читать новость
Главные новости

Председатель райисполкома Николай Орлёнок провел планерку с активом района

31 августа 2026
Читать новость