Майстар тонкай лірыкі і народных вобразаў: сёння споўнілася 140 гадоў Змітраку Бядулі

Майстар тонкай лірыкі і народных вобразаў: сёння споўнілася 140 гадоў Змітраку Бядулі

Змітрок Бядуля — постаць яркая, каларытная, неардынарная: у нацыянальным пісьменстве ён паэт-рамантык, аўтар лірычных вершаў і мініяцюр, раманіст, публіцыст з выразна вызначанай цікавасцю да актуальных праблем, таленавіты і арыгінальны тэатральны крытык, даследчык пытанняў

23 красавіка спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Змітрака Бядулі, імя якога залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю нашай культуры. Майстар тонкага лірызму і глыбокіх народных вобразаў, ён здолеў перадаць душу беларуса ў эпоху вялікіх перамен. Яго жыццёвы шлях, поўны імкнення да ведаў і творчага пошуку, стаў прыкладам адданасці слову і роднай зямлі.

Будучы пісьменнік, вядомы пад літаратурным псеўданімам Змітрок Бядуля, нарадзіўся 23 красавіка 1886 года. Яго сапраўднае імя — Самуіл Плаўнік. Ён з’явіўся на свет у Мінскай вобласці ў вялікай яўрэйскай сям’і з небагатым дастаткам. Значны ўплыў на яго аказала дзяцінства, праведзенае сярод кніг: у дзеда была бібліятэка, дзе будучы пісьменнік праводзіў шмат часу.

З ранніх гадоў ён праяўляў вялікую цікавасць да чытання. Кнігі здабываў рознымі шляхамі: выпісваў з іншых гарадоў, шукаў у школах, якія знаходзіліся непадалёк, пазычаў у знаёмых. Гэтае захапленне пазней перарасло ў сапраўднае прызванне.

Адукацыю Бядуля атрымаў ў навучальных установах яўрэйскай абшчыны. Ён меў здольнасці да моў і валодаў ідышам, нямецкай, беларускай, рускай і польскай мовамі. Нейкі час працаваў хатнім настаўнікам іўрыта.

Яшчэ хлопчыкам пачаў пісаць вершы. Але вырашальную ролю ў ягоным лёсе адыграла знаёмства з газетай «Наша Ніва», у ёй быў апублікаваны і першы мастацкі твор пісьменніка — імпрэсія на беларускай мове «Пяюць начлежнікі». Дарослым ён уключыўся ў літаратурнае жыццё: супрацоўнічаў з газетамі «Наша ніва» і «Савецкая Беларусь», працаваў разам з Янка Купалам. Акрамя таго, займаў пасаду рэдактара ў часопісах «Зоркі» і «Наш край».

Да юбілею пісьменніка бібліятэкі ДУК «Горацкая раённая бібліятэчная сетка» падрыхтавалі шэраг тэматычных кніжных выстаў: «У душы… міласць да краю свайго», «Шлях да сталасці», «Чараўнік слова», «На хвалі часу, у плыні жыцця», «Пясняр зачараванага краю», «Беларускі салавей», «Пісьменнік. Філосаф. Гуманіст», «Верай і праўдай прайшоў праз эпоху». На гэтых выставах прадстаўлены як найбольш вядомыя творы аўтара — «Пяць лыжак заціркі», «Малыя дрывасекі», «На Каляды к сыну», «Вялікодныя яйкі», «Летапісцы», — так і зборнікі яго вершаў, выбраныя творы, а таксама літаратуразнаўчыя і біяграфічныя выданні, прысвечаныя жыццю і творчасці Бядулі.
Пісьменнік стварыў шмат твораў у самых розных жанрах. Літаратурная спадчына Змітрака Бядулі з’яўляецца каштоўным укладам у гісторыю беларускай літаратуры. Простыя і паэтычныя творы вызначаюцца яркасцю і сакавітасцю мовы, а многія апавяданні пісьменніка сталі хрэстаматыйнымі.
Творчасць пісьменніка вызначаецца глыбокай лірычнасцю, пранікнёнасцю і ўвагай да ўнутранага свету чалавека. Змітрок Бядуля шчыра захапляўся хараством роднай краіны, быў вялікім патрыётам і аптымістам. Заўсёды і ва ўсім шукаў радасць. Даследчык яго творчасці Іван Навуменка адзначаў, што Бядуля ў літаратуру прыўнёс «адзнаку інтэлігентнасці, культ пачуцця, замілаванасць да прыгажосці, разлітай у навакольным свеце».

У заключэнне можна сказаць, што творчасць Змітрака Бядулі застаецца жывым сведчаннем часу, у якім перапляліся лёсы народа, культура і памяць. Змітрок Бядуля стаў адным з тых пісьменнікаў, хто здолеў пачуць і перадаць голас роднай зямлі. Яго творы і сёння нагадваюць аб каштоўнасці чалавечай дабрыні, духоўных каранёў і нацыянальнай памяці.

Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
цэнтральнай бібліятэкі ім. М. Гарэцкага ДУК «Горацкая РБС»

Последние новости

Новости

Квиз «Путь к Победе» пройдет во всех регионах Беларуси

29 апреля 2026
Читать новость
Новости

40 лет Чернобыльской катастрофы: эхо, которое не стихает

29 апреля 2026
Читать новость
Сад и огород

Почему пепел из мангала – лучшее удобрение: выбрасывают зря

29 апреля 2026
Читать новость
Официально

Большая командировка Лукашенко на Полесье. Главные акценты и поручения Президента 

29 апреля 2026
Читать новость
Новости

Цены на ветуслуги в Беларуси возьмут под контроль – закон скоро примут

29 апреля 2026
Читать новость
Главные новости

Делегация Горецкого района выехала в Минск, чтобы принять участие в мероприятии по занесению на Республиканскую доску Почета

29 апреля 2026
Читать новость