Літаратурна-музычная вечарына “Слова яднае сэрцы…”, прысвечаная 90-годдзю Саюза пісьменнікаў Беларусі, адбылася ў Горацкім раённым музеі

Літаратурна-музычная вечарына “Слова яднае сэрцы…”, прысвечаная 90-годдзю Саюза пісьменнікаў Беларусі, адбылася ў Горацкім раённым музеі

У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Цэван і Святлана Цмугунова, настаяцель храма Святой Жываначальнай Троіцы аграгарадка Расна Дрыбінскага раёна іерэй Генадзь Мартынаў, вучні сярэдняй школы № 3 г. Горкі, студэнты БДСГА, супрацоўнікі ўстаноў культуры і адукацыі, удзельнікі народнага літаратурнага аб’яднання “Роднае слова”, іншыя аматары мастацкага слова

 Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра гісторыю стварэння і развіцця гэтай творчай арганізацыі, пра горацкіх аўтараў, якія ў розныя гады сталі яе членамі. Гэта Ніна Кавалёва, Міхаіл Уласенка, Анатоль Прохараў, Сяргей Кісялёў, Наталля Ніканчук і Алеся Цэван. Імёны гэтых аўтараў добра вядомыя не толькі жыхарам Горацкага краю.

У зале гучалі вершы і песні на словы Алеся Казекі, Ніны Кавалёвай, Сяргея Кісялёва, Наталлі Азаранкі і інш. 

Святлана Цмугунова пазнаёміла прысутных з творчай біяграфіяй і сваімі зборнікамі і прачытала  верш “Я з вершам у сэрцы не загіну…”, а таксама выканала песню на свае словы “Храм над городом стоит”. Цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Гарэцкага яна падарыла сваю дзіцячую кніжку “Прывітанне, дзетачкі…”

Алеся Цэван  таксама расказала пра свой творчы шлях і прачытала новыя вершы. Паэтка звярнула ўвагу на тое, што “кожны дзень чалавек стварае ўласную гісторыю, а пісьменнікі ўмеюць гэтую гісторыю выказаць словамі і паглыбіцца ў сутнасць рэчаў”. Алеся Дзмітрыеўна пажадала прысутным заўсёды рабіць правільны выбар і мець поспех у добрых пачынаннях, а членам Саюза пісьменнікаў Беларусі – натхнення і творчага росквіту.

“Кніга можа быць і добрым сябрам, цудоўнымі лекамі для душы чалавечай, а можа стаць і жудаснай атрутай у жыцці – такое, на жаль, бывала не аднойчы. Так што, акрамя адказнасці пісьменніка за сваіх “дзяцей”, чытач таксама павінен быць уважлівым да таго, што ён бярэ ў рукі. Бруд з адзежы адмываецца, а з душы і сэрца яго адмыць часцей за ўсё немагчыма. Не пакідайце па-за ўвагай духоўную ежу, і няхай нас усіх бароніць Бог ад усякае навалы”, – адзначыў іерэй Генадзь Мартынаў.

Член народнага літаратурнага аб’яднання “Роднае слова” Ларыса Іванова, якая піша празаічныя творы, у сваім выступленні адзначыла: “Мастацкая літаратура вучыць кожнага з нас думаць, разважаць, аналізаваць і рабіць пэўныя высновы. Вучыць быць неабыякавымі да людзей, да чужой бяды, быць сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны.  Яна ўплывае і на нашы пачуцці і эмоцыі, спрыяе выхаванню такіх чалавечых якасцяў, як міласэрнасць, добразычлівасць, павага, суперажыванне. Можна ўпэўнена сказаць, што роля мастацкага слова заключаецца ў тым, каб напоўніць душу чалавека духоўнымі каштоўнасцямі і зрабіць яго лепшым, чым ён ёсць”.

 Свой верш-прысвячэнне Саюзу пісьменнікаў Беларусі прачытаў паэт Аляксандр Ведзянееў. Шмат  цёплых слоў і  пажаданняў  у адрас літаратараў прагучала ад іншых удзельнікаў мерапрыемства. Сваё музычнае віншаванне падарыла прысутным Надзея Курбасава.

Супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага падрыхтавалі літаратурную выставу, дзе былі прадстаўлены кнігі членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Загадчык аддзела абслугоўвання  і інфармацыі Наталля Сафронава пазнаёміла аўдыторыю з паказчыкамі запатрабаванасці кніг сучасных беларускіх пісьменнікаў у чытачоў цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага. Яна адзначыла, што творы беларускіх аўтараў самай разнастайнай тэматыкі заўсёды карыстаюцца папулярнасцю сярод людзей рознага ўзросту.

Людміла Дзеружкова, кіраўнік народнага
літаратурнага  аб’яднання “Роднае слова”

Последние новости

Главные новости

Четыре девушки из Горок прошли на областной этап конкурса красоты «Мисс Беларусь»

30 января 2025
Читать новость
Новости

Выпускники БГСХА выбирают первые рабочие места в ведущих предприятиях страны

30 января 2025
Читать новость
Главные новости

На МТК «Задорожье» провели проверку действий при аварийном отключении энергообеспечения

30 января 2025
Читать новость
Главные новости

На профориентационной встрече с сотрудниками «Горецкого вестника» старшеклассники узнали о перспективах профессии журналиста

30 января 2025
Читать новость
Профилактика

Горецкий РОВД напоминает о последствиях употребления наркотиков

30 января 2025
Читать новость
Приемы и прямые линии

Прямая линия с заместителем директора – главным инженером УКПП «Коммунальник»

30 января 2025
Читать новость

Рекомендуем