Ксёндз Андрэй Кеўліч, пробашч парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Горках віншуе з каталіцкім Вялікаднём

Рымска-каталіцкай парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Горках з нагоды ўрачыстасці Вялікадня 2026 года
Дарагія браты і сёстры!
Жанчыны, якія ў велікодную раніцу стаялі каля пустой магілы Божага Сына, пачулі словы, якія ўзмацнілі іх веру: «Не бойцеся!» А таксама пачулі заклік і заданне: «Ідзіце хутчэй і абвясціце вучням» (Мц 28, 5-7). Гэты пасхальны досвед становіцца таксама нашым асаблівым удзелам падчас кожнага святкавання Вялікадня.
Няхай перажыванне таямніцы Уваскрасення Хрыста напаўняе нашае жыццё энтузіязмам і радасцю ў рэалізацыі пастаўленых мэт і штодзённых заданняў, насычаных падтрымліваючай прысутнасцю Збавіцеля, які для нас прайшоў праз смерць і аб’явіў трыумф жыцця.
Радуючыся Уваскрасенню Божага Сына, будзем імкнуцца быць сведкамі Яго перамогі над смерцю, грахом і ўсялякімі силамі зла. Няхай святкаванне Яго паўстання з мёртвых напоўніць нашыя сэрцы радаснай надзеяй, якая выплывае з досведу велікоднай раніцы і факта пустой магілы.
Перажываючы радасць Пасхі Божага Сына, жадаем, каб святло Яго Перамогі не пераставала напаўняць нашую штодзённасць досведам Яго пасхальнага благаслаўлення. Няхай Езус, які прыходзіць да нас са збавенным дарам новага жыцця, дадае сіл і надзеі перад абліччам разнастайных выклікаў.
Уваскрослы Пан разбурыў мур варожасці паміж людзьмі і даў магчымасць аб’яднацца ў Ім і стаць, як першыя хрысціяне, адным сэрцам і адной душою. Дык няхай жа любоў Хрыста яшчэ больш распаліць і аб’яднае нашыя сэрцы.
На радаснае і плённае перажыванне Велікодных святаў ад усяго сэрца благаслаўляю! У імя Айца, і Сына, і Духа Святога.
Ксёндз Андрэй КЕЎЛІЧ,
пробашч парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Горках








