Каляднае свята ў Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі

14 студзеня ў Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі адбылося тэатралізаванае прадстаўленне — “Каляды”. Традыцыі нашых продкаў набіраюць папулярнасць. Мы ўсе зараз добра ведаем, што падчас гэтага вясёлага старажытнага свята пераапранутыя калядоўшчыкі гуляюць па вуліцы, захо-дзяць у дамы, каб праспяваць гаспадарам прыпеўкі — абрадавыя песні з пажаданнямі моцнага здароўя, багацця і добрага ўраджаю. А гаспадары выносяць калядоўшчыкам пачастункі і таксама жадаюць усялякага дабрабыту.

img_3243-copy

img_3249-copy

Прыкладна па такім сцэнарыі праходзіла і свята ў музеі. Адрадзіць народныя абрады і традыцыі наважыліся ўдзельнікі народнага аб’яднання «Мастацтва», а гэта мастакі і майстры дэкаратыўна-прыкладного мастацтва, якія запрасілі да сябе на ўрачыстае паседжанне гасцей — з раённага Дома рамёстваў і калег з іншых устаноў культуры.

Так на свята завітаў калектыў калядоўшчыкаў з ДУА «Ленінская дзіцячая школа мастацтваў і мастацкіх рамёстваў» (дырэктар Таццяна Власава) і выхаванцы дзіцячай студыі батлеечных лялек «Дзіва» пад кіраўніцтвам Вольгі Сілівестравай (на здымку).

 

img_3252-copy

img_3256-copy

img_3286-copy

img_3298-copy

Усё было на гэтых «Калядах»: і цікавы расказ кіраўніка народнага аб’яднання «Мастацтва», старшага навуковага супрацоўніка музея Валянціны Белавусавай пра гісторыю свята, і вясёлыя вершы, і спевы калядоўшчыкаў, якія прыйшлі з Казой, Мядзведзем, і цікавыя тэатралізаваныя сцэнкі, і варажба.

Самыя цёплыя ўражанні засталіся ва ўдзельнікаў свята ад выступлення вядомай горацкай спявачкі Надзеі Курбасавай, якая выканала любімыя многімі песні. І сваім невялічкім канцэртам павіншавала з Калядамі прысутных: мясцовых паэтаў і пісьменнікаў, майстроў і мастакоў, усіх, хто завітаў на гэта цудоўнае мерапрыемства.

img_3307-copy

Фото Михаила ЛЕВЦОВА.

Последние новости

Новости

Сотрудники РОВД предупреждают: мобильное приложение с «сюрпризом»

30 августа 2026
Читать новость
Новости

Какой хитрый трюк используют тигры для привлечения добычи: шокирующие факты из мира животных

30 августа 2026
Читать новость
Новости

Маркетинговый ход или необходимость? Вся правда о дневных и ночных кремах

30 августа 2026
Читать новость
Новости

Новые правила для магазинов: что изменится в продаже белорусских товаров

30 августа 2026
Читать новость
Новости

В Беларуси изменят список потенциально опасных пород собак: подробности

30 августа 2026
Читать новость
Новости

Приметы на 30 августа: что можно и чего нельзя делать в этот день

30 августа 2026
Читать новость