Да міжнароднага дня роднай мовы ў горацкіх бібліятэках аформлены выставы

Да міжнароднага дня роднай мовы ў горацкіх бібліятэках аформлены выставы

Роднае слова міла, вяснова
Зернем упала ў нашым краі.
Светлыя думы матчынай мовы
З глебы радзімай буйна ўзраслі.
Л. Андрэева

Мы – беларусы, бо нарадзіліся у Беларусі. А ці дастаткова гэтага? Канешне не, каб назваць сябе беларусам, трэба значна больш, чым проста нарадзіцца тут. Бясспрэчна, мы павінны ведаць гісторыю і культуру свайго народа, але, па-першае, мы павінны ведаць нашу родную беларускую мову. Менавіта яна робіць нас сапрауднымі беларусамі.

21 лютага свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы – дзень, які нагадвае нам пра важнасць захавання і развіцця моўнага разнастайнасці. Беларуская мова, як і любая з іншы моў свету, з’яўляецца не толькі сродкам зносін, але і носьбітам культуры, традыцый і ідэнтычнасці народа. У сучасным свеце, дзе глабалізацыя і распаўсюджванне дамінуючых моў, такіх як англійская, становяцца ўсё больш актуальнымі, важна памятаць пра значэнне роднай мовы для кожнай нацыі. Беларуская мова, якая мае глыбокія гістарычныя карані і багатую літаратурную спадчыну, патрабуе нашай увагі і падтрымкі.

Дні роднай мовы ў нашай краіне пачалі святкавацца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года. Беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЭСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх. І каб захаваць сваю родную мову, беларусам трэба на ей размаўляць, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

Да міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэках сеткі аформлены выставы: «Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!», «Роднай мовы гук чароўны», «Дзіўная родная мова мая», «Моц і прыгажосць роднай мовы», «Жыве ў вяках беларуская кніга».

На кніжных выставах прадстаўлены кнігі на роднай мове ад класікаў беларускай літаратуры да сучасных аўтараў. Тут можна пазнаёміцца з вядомымі з дзяцінства мастацкімі творамі беларускіх песняроў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Танка, М. Багдановіча, І. Мележа, І. Шамякіна і іншых. А таксама з энцыклапедычнымі выданнямі па гісторыі беларускага кнігадрукарства, разнастайнымі слоўнікамі, біяграфіямі беларускіх асветнікаў, паэтаў і іншых дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі. Амаль усе кнігі, прадстаўленыя на выставах, выданыя на беларускай мове, ілюстраваны, а галоўнае – даступныя кожнаму, хто наведаецца ў бібліятэку.

Таксама да міжнароднага дня бібліятэкары правялі шэраг мерапрыемстваў: інформ-кактэйль «На роднай мове размаўляю», чытацкі салон «Сэрцам краніся роднага слова», гутарку «Беларуская мова як частка міравой культуры», гульню-вандроўку «Беларуская скарбонка», круглы стол «Беларуская, мілая, родная шчырая мова мая», акцыю «На роднай мове размаўляю».

Пад час мерапрыемстваў дзеці даведаліся як беларуская мова праходзіла доўгі і складаны шлях развіцця, як узнікла беларускае кнігадрукаванне і які ўплыў на гэтыя працэсы аказалі выдатныя беларускія асветнікі і дзеячы культуры. А таксама дзеці чыталі мастацкія творы, адгадвалі загадкі, расказвалі вершы, удзельнічалі ў віктарынах, здзейснілі падарожжа ў гісторыю Міжнароднага дня роднай мовы.

У беларускіх пісьменнікаў і асветнікаў ёсць шмат шчырых, пранізлівых радкоў пра родную мову. Чытаць іх варта і 21 лютага, і ў любы іншы дзень года. Не толькі чытаць, але вучыць родныя словы, спрабаваць размаўляць па-беларуску, карыстацца сваёй мовай ў штодзённым жыцці. Каб не знікла яна, а квітнела, як роўная сярод роўных, узбагачала кожнага з нас, яднала нацыю, мацавала Беларусь і рабіла беларусаў адметнымі сярод іншых народаў свету.

Любіце сваю мову і незабывайце! Бо як казаў Змітрок Бядуля: «Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова».

Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
цэнтральнай бібліятэкі ім. М. Гарэцкага
ДУК «Горацкая раённая бібліятэчная сетка»

Последние новости

Без рубрики

Приметы на 14 июля: что можно и чего нельзя делать в этот день

14 июля 2026
Читать новость
Новости

Гороскоп на 14 июля: что обещают астрологи

14 июля 2026
Читать новость
Новости

Каждый гектар – в дело: в Овсянковском сельсовете прошел семинар по вовлечению пустующих земель в сельхозоборот

13 июля 2026
Читать новость
Главные новости

Рабочая поездка в Шкловский район Могилевской области

13 июля 2026
Читать новость
Новости

17 июля личный прием граждан проведет заместитель Генерального прокурора Республики Беларусь

13 июля 2026
Читать новость
Новости

16 июля прямую телефонную линию проведет заведующий отделением РЦСОН

13 июля 2026
Читать новость