Чарга за салодкім шчасцем. Булачкі з фірмовай крамы Горацкага філіяла «Дамачай» раскупляюць амаль імгненна

У дзяцінстве было вельмі цяжка прыйсці з крамы з цэлым боханам хлеба. Ідзеш па вуліцы, а пах свежай і яшчэ цёплай выпечкі прымушае адламаць хаця б кавалачак, каб атрымаць асалоду свежаспечанага хлеба…
Час ідзе, а звычкі не мяняюцца. Цяпер падобнае адчуванне можна атрымаць ад салодкіх булачак, якія выпякаюць і прадаюць ў фірмовай краме Горацкага філіяла ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай» у цэнтры горада.
На працягу ўжо 15 гадоў тут выпякаюцца свежыя булачкі і пышкі пекарам Святланай Лосікавай.
– Я пяку шэсць розных відаў прадукцыі: цукровыя, з макам, карыцай, «Незнаёмка» са згушчаным малаком, павідлам і арэхам, з павідлам і разынкамі.
Святлана Валянцінаўна адзначае, што любіць гатаваць выпечку, з-за чаго праца дастаўляе ёй адно задавальненне. Варта адзначыць, што працу пекара жыхары ацэньваюць па заслугах, бо ўсё раскупляецца амаль адразу ж.
Кожны з нас адчувае, што зроблены яны з любоўю, і гэтая горацкая выпечка – родная, свая, любімая.

Оперативные новости Горецкого района смотрите в нашем telegram-канале.
Дзіяна ШЧЭРБА
Фота Міхаіла ЛЯЎЦОВА







