Абрад «Валачобнікі» паказалі ў Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі

Абрад «Валачобнікі» паказалі ў Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі

У Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі быў прадстаўлены абрад «Валачобнікі» ў выкананні народнага фальклорнага ансамбля «Паршынскія зоры». У Горацкім раёне яго адрадзілі ўдзельнікі гэтага калектыву.

На Светлай Сядміцы (тыдні пасля Вялікадня) звычайна праводзілі «валачобны абрад». Мужчыны і жанчыны збіраліся групамі і хадзілі ад хаты да хаты з песнямі і віншаваннямі. Гучалі пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту. За гэта гаспадары ўручалі гасцям падарункі: булкі, яйкі, сала і каўбасы. Валачобнікаў чакалі ў кожным доме, верылі, што ў іх словах ёсць нейкая нябачная сувязь з будучым. Лічылі, што хоць частка з прапетага гэтымі гасцямі павінна збыцца.

На мерапрыемстве прысутнічалі вучні сярэдніх школ №2 і №3 г. Горкі, студэнты БДСГА, члены народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова». Народныя песні і танцы, цікавыя гульні, карагоды не пакінулі абыякавымі аўдыторыю, і асабліва моладзь.

Да прысутных звярнуўся і настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці «Спарыцельніца хлябоў» іерэй Мікіта Храмянкоў, які расказаў пра свята Вялікадня са старажытных часоў  і сэнс яго ў нашым жыцці, а таксама пра неабходнасць духоўнага росту чалавека. У выкананні вучняў тэатральнага класа «Светлячок» Дзіцячай школы мастацтваў і вакальна-харавога майстэрства г. Горкі прагучалі вершы вядомай паэтэсы Ніны Кавалёвай «У Велікодную ноч» і «Вялікдзень», а таксама Аляксандра Клачкова «Хрыстос Уваскрэсе!» у выкананні вядучай мерапрыемства Людмілы Дзеружковай. Свае вершы на велікодную тэматыку прадставіў Аляксандр Ведзянееў. Прыгожую духоўную песню падаравала прысутным і вядомая горацкая спявачка Надзея Курбасава.

Фота Міхаіла ЛЯЎЦОВА

Последние новости

ВНС

Владимир Павловский: «Голос молодежи на ВНС станет драйвером конкретных решений»

17 декабря 2025
Читать новость
Новости

Белорусскому кино – больше века

17 декабря 2025
Читать новость
Главные новости

Резиденция Деда Мороза распахнула свои двери для детей на базе отдыха «Мерея» в агрогородке Ленино

17 декабря 2025
Читать новость
Сад и огород

Сколько раз на одном месте можно сажать клубнику: главная ошибка 90% дачников

17 декабря 2025
Читать новость
Приемы и прямые линии

Выездной прием граждан и представителей юридических лиц будет осуществлять заместитель председателя райисполкома

17 декабря 2025
Читать новость
ВНС

Ветеран труда Любовь Волчкова: «Молодежи предстоит дальше строить и укреплять нашу Беларусь»

17 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем