Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1970 году

Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1970 году

За 1970 год было надрукавана 154 нумары газеты «Ленінскі шлях». Раёнка выходзіла тры разы на тыдзень: аўторак, чацвер, субота. Галоўны рэдактар – Герасім Тарасавіч СТАМБРОЎСКІ

● Святочна аформленая перадавіца першага нумара ад 1 студзеня распавядае аб значных падзеях і дасягненнях года мінулага і нясе заклікі дастойна сустрэць “знамянальную дату века – 100-годдзе з дня нараджэння Уладзі­міра Ільіча Леніна!” “1970-ы – год вялікага юбілею, ленінскага юбілею. І ў той жа час – апошні год пяцігодкі. Зробім яго годам багатых здабыткаў!”

● На гэтай жа старонцы надрукаваны “Навагоднія інтэрв’ю”, якія далі рэктар БСХА К. М. Сонцаў, камсамолка, даярка саўгаса “Кароўчына” З. І. Рысянкова, галоўны заатэхнік калгаса імя Жданава
В. Губар.

● У № 4 ад 16 студзеня на першай паласе надрукаваны матэрыял аб тым, што вучгас БСХА выйшаў пераможцам ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніц­тве сярод вучэбна-доследных гаспадарак краіны. На здымку М. Панкратава: начальнік упраўлення вучэбна-доследных гас­падарак Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР П. А. Арэшкін уручае дырэктару вучгаса БСХА П. С. Разінкевічу пераходны Чырвоны сцяг Савета Міністраў СССР і ВЦСПС.

● У трох нумарах лютага да Дня Савецкай Арміі і ваенна-марскога флоту на першай паласе размешчаны мемуары нашага славутага земляка Маршала Савецкага Саюза, першага намесніка міністра абароны Саюза ССР І. І. Якубоўскага “На вернасць Радзіме”.

● На першай старонцы № 34 – фота­здымак і тэкстоўка пра высокую ўзнагароду, ордэн Леніна, якога ўдастоена даярка каласа “ХVІІ партз’езд Ала Амосаўна Сойкіна за выдатныя поспехі ў сацыяліс­тычным спаборніцтве за павелічэнне вытворчасці малака. Яна надаіла 4411 кг малака ад кожнай каровы.

● У № 82 ад 14 ліпеня – інфармацыя аб тым, што ў Горкі прыбыў Усесаюзны аўтапоезд “Дружба” з прадстаўнікамі 47 краін свету. Яны знаёміліся з горадам, акадэміяй і наведалі мемарыяльны комп­лекс у Леніна, дзе адбыўся мнагалюдны мітынг.

● З матэрыяла “Любімы горад” у нумары ад 7 лістапада да гадавіны Вялікага Кастрычніка даведваемся аб тым, што прадукцыя горацкіх прадпрыемстваў мае шырокую геаграфію і адпраўляецца ў Цюмень, Херсон, Ніжні Тагіл, Харкаў, Свярдлоўск, Чалябінск, Курск, Фрунзе, Саратаў….І гэта без шматлікіх адрасоў па Беларусі.

Аўтар В. Дашкевіч таксама піша, што за апошнія чатыры гады ў Горках пабудавана 18 жылых дамоў агульнай плошчай 7075 квадратных метраў. Наваселлі справілі больш 200 сем’яў гаражан. Таксама ўзведзена 218 індывідуальных дамоў. З’явілася 10 новых вуліц.

Падрыхтавала Галіна КАЖЭЎНІКАВА

Последние новости

Новости

Большегрузы на особом контроле ГАИ

16 мая 2026
Читать новость
Новости

В Могилеве теперь два автохауса BUTIKAVTO – рост, за которым стоит доверие

16 мая 2026
Читать новость
Главные новости

В Горках состоялся Праздник здоровья

16 мая 2026
Читать новость
Главные новости

Международное сотрудничество: роль женщины АПК, подписание договора и закладка сиреневой аллеи

16 мая 2026
Читать новость
Новости

Путь Ирины Пехтеровой: как пришла в тренерство и какие навыки для этого нужны

16 мая 2026
Читать новость
Новости

Сектор спорта Горецкого райисполкома поздравляет с Днем работников физической культуры и спорта

16 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем