Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1966 году

Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1966 году

153 нумары газеты «Ленінскі шлях» выйшла за 1966 год

● У першым нумары надрукаваны “Рапарты працоўных перамог” з прадпрыемстваў і арганізацый раёна, іх мінулагоднія дасягненні. У рубрыцы “Лічбы і факты” – аб тым, што раён выканаў планы продажу збожжа на 126%, ільнасемя – на 191%, валакна – на 134%, бульбы – на 103%, малака – на 129%, мяса – на 108%. Надой малака ад каровы склаў 2198 кг. У прайшоўшым годзе пабудавана і ўведзена ў строй 9 пачатковых школ. Пабудавана 4 бальніцы і фельчарска-акушэрскіх пунктаў, 23 грамадскія лазні, 250 жылых дамоў. У раёне атрымліваюць пенсіі 16800 чалавек.

● Газеты з № 39 ад 29 сакавіка па № 44 ад 12 красавіка прысвечаны ХХІІІ з’езду КПСС. На развароце першага з іх надрукаваны матэрыялы пад агульным загалоўкам ”Наша праца, мары і думкі – табе, партыйны з’езд!” У ліку артыкулаў – інфармацыя аб працоўных поспехах жывёлаводаў калгаса “Копцеўскі”. У ліку лепшых – майстры адкорму Іван Гарбылёў, Захар Цюцюноў, Паліна Лёўкіна, Іван Рыжанкоў, чые фотаздымкі размешчаны на старонцы 3.

● У № 54 ад 8 мая надрукаваны матэрыялы да свята Вялікай Перамогі, некалькі артыкулаў пра ўдзельнікаў вайны. На старонцы 3 – матэрыял журналіста С. Сідарава, таксама франтавіка, пра афіцэра запасу Пятра Кузьміча Нікіціна, дайшоўшага да Берліна.

● Пра тое, што работнік гандлю магазіна вёскі Хамінічы Зінаіда Лукінічна Лютко за добрасумленную працу ўзнагароджана Граматай Вярхоўнага Савета БССР і нагрудным знакам “Отличник советской торговли” гаворыцца ў артыкуле “Выдатнік савецкага гандлю”, які надрукаваны ў № 78 ад 5 ліпеня.

● На першай староцы № 105 ад 6 верасня – фотаздымак і матэрыял пра руплівую цялятніцу калгаса “Шлях Леніна” Вольгу Афанасаўну Казіміраву з медалем “За працоўную адзнаку”, якім яна ўзнагароджана за паспяховую працу. Маладняк цялят у яе групе прыбаўляе за суткі па 750-800 г., а бываюць месяцы, што і звыш 1000 г. 

● Таксама пра выдатныя поспехі працаўнікоў адзін з артыкулаў у № 135 ад 17 лістапада. Ільнавод калгаса “Запаветы Ільіча” Надзея Іосіфаўна Каралькова, якая адзначана ўрадавай узнагародай – ордэнам “Знак пашаны”, цяпер атрымала нагрудны знак “Выдатнік сацыялістычнай сельскай гаспадаркі”.

Падрыхтавала Галіна КАЖЭЎНІКАВА

Последние новости

ВНС

Владимир Павловский: «Голос молодежи на ВНС станет драйвером конкретных решений»

17 декабря 2025
Читать новость
Новости

Белорусскому кино – больше века

17 декабря 2025
Читать новость
Главные новости

Резиденция Деда Мороза распахнула свои двери для детей на базе отдыха «Мерея» в агрогородке Ленино

17 декабря 2025
Читать новость
Сад и огород

Сколько раз на одном месте можно сажать клубнику: главная ошибка 90% дачников

17 декабря 2025
Читать новость
Приемы и прямые линии

Выездной прием граждан и представителей юридических лиц будет осуществлять заместитель председателя райисполкома

17 декабря 2025
Читать новость
ВНС

Ветеран труда Любовь Волчкова: «Молодежи предстоит дальше строить и укреплять нашу Беларусь»

17 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем