Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1967 году

Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1967 году

За год было выпушчана 153 нумары газеты «Ленінскі шлях», якая, пачынаючы з 1966 года, выходзіць ужо не як орган партыйнага камітэта Горацкага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення і раённага Савета дэпутатаў працоўных, а орган Горацкага раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Газета па-ранейшаму выходзіла на 4-х старонках і тры разы на тыдзень: аўторак, чацвер, субота

● Святочны № 1 ад 1 студзеня ўпершыню выйшаў у двух колерах на першай старонцы: чырвоным і сінім. На здымку да інфармацыі пра працоўныя дасягненні калектыву раённага аб’яднання “Сельгастэхніка”, узнагароджанага ў снежні 1966 г. пераходным Чырвоным сцягам “Саюзсельгастэхнікі” і ЦК прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі і нарыхтовак, старшыня рабачкома С. К. Гаўрыленка, упраўляючы раённым аб’яднаннем “Сельгас­тэхніка” У. А. Гурскі, сакратар партарганізацыі Р. І. Новікаў, якія прымаюць пераходны Чырвоны сцяг.

● У некалькіх нумарах лютага друкуюцца арганізацыйныя матэрыялы да выбараў у Вярхоўны Савет БССР, якія назначаны на 12 сакавіка.

● 1967 год быў юбілейным годам Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. На старонках і разваротах над тэматычнымі матэрыяламі былі палосныя рубрыкі “Насустрач 50-годдзю Вялікага Кастрычніка”, “Насустрач 50-годдзю Савецкай улады”, “Моладзь – 50-годдзю”, “Дні юбілейнай вахты”.

● У сакавіцкім № 37 з інфармацыі “6000 яек штодзённа” можна даведацца, што самым буйным пастаўшчыком яек у Горацкім раёне з’яўляецца калгас “Праўда”. У птушкаводаў сёлета асаб­ліва добра ідуць справы: гаспадарка ўжо выканала квартальны план па іх продажу дзяржаве, на прыёмны пункт адпраўлена звыш 260 тысяч штук. Працоўны поспех птушніц – вынік спаборніцтва за дастойную сустрэчу 50-годдзя Вялікага Кастрычніка. З першых дзён года ўдарна працуюць Ганна Шарава, Юлія Аўдашкіна, Надзея Куляшова, Вера Мар’янкова, Аксіння і Лідзія Жажковы.

● У нумары за 13 мая на другой старонцы размешчаны матэрыялы пра мітынгі да Дня Перамогі, якія адбыліся ля месцаў памяці на цэнтральных сядзібах калгасаў і саўгасаў. Мнагалюдны мітынг прайшоў у в. Леніна. Перад сабраўшыміся выступілі ўдзель­нікі Вялікай Айчыннай вайны У. Е. Васькоўскі і С. П.Увараў, дырэктар саўгаса М. Ф. Вяршыла, сакратар камсамольскай арганізацыі Канстанцін Галушкоў, вучаніца Ленінскай СШ Ніна Курчэўская.

● 21 кастрычніка адбылася вялікая ўрачыстасць: Магілёўшчыне – краю нязгасных ратных подзвігаў і працоўнай доблесці ўручаны ордэн Леніна. Пра гэту значную падзею – у № 126 ад 24 кастрычніка. Ад імя ЦК КПСС, Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, Савета Міністраў СССР сардэчна павіншаваў працоўных вобласці з высокай і заслужанай узнагародай кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС, першы сакратар ЦК КПБ П. М. Машэраў.

Падрыхтавала Галіна КАЖЭЎНІКАВА

Последние новости

Новости

Трагедия с маленьким ребенком: 4-летний ребенок утонул в искусственном водоеме

16 июля 2026
Читать новость
Новости

На «Славянском базаре в Витебске» открылся «Кукольный квартал»

16 июля 2026
Читать новость
Новости

Единый день информирования в БГСХА: как не стать жертвой мошенников и не попасть в ДТП?

16 июля 2026
Читать новость
Новости

Транспортная инспекция информирует: с 13 по 20 июля усилен контроль за крупногабаритным транспортом

16 июля 2026
Читать новость
Новости

Безопасность – дело каждого: как прошел ЕДИ в ОАО «Према»

16 июля 2026
Читать новость
Главные новости

О чем говорили на Едином дне информирования в компании «Прометей»

16 июля 2026
Читать новость