Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1965 году

Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1965 году

Газета «Ленінскі шлях», як орган партыйнага камітэта Горацкага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення і раённага Савета дэпутатаў працоўных, па-ранейшаму ўсебакова адлюстроўвае жыццё раёна, навіны краіны і свету, піша летапіс Горацкага краю. Выходзіць на 4 старонках

● У першым нумары за 1 студзеня надрукаваны матэрыял “Мяняецца аблічча акадэмічнага гарадка”, з якого можна даведацца, што ў новым, 1965-м годзе тут уступіць у строй галоўны вучэбны корпус, на будаўніцтва якога дзяржава выдаткавала 2 млн 232 тыс. руб. А студэнты-завочнікі змогуць пасяліцца ў новым, сёмым па ліку інтэрнаце, з уводам якога ў эксплуатацыю ўсе навучэнцы БСГА будуць забяспечаны жыллём.

● Апошні нумар студзеня паведамляе аб утварэнні выбарчых акруг па выбарах у Горацкі раённы Савет дэпутатаў працоўных. У адпаведнасці з рашэннем выканаўчага камітэта, Горацкага  раённага Савета дэпутатаў працоўных створана 100 выбарчых акруг. 

● Аб рабоце акадэмічнай бібліятэкі апавядае артыкул у № 21 ад 18 лютага. Так, у 1963 годзе бібліятэку наведалі 8000 чытачоў 380 тысяч разоў. Ім выдадзена 1040000 кніг, а ў 1964-м – 1200000.

● 20-годдзю Вялікай Перамогі прысвечаны нумар за 9 мая. На першай старонцы – плакат і выступленне першага сакратара РК КПБ М. Старавойтава пад назвай “На абноўленнай зямлі” з працягам на старонку № 2. Там жа, на другой паласе нумара, размешчаны матэрыялы
В. Бутавай пра ўдзельніка трох войнаў палкоўніка ў адстаўцы, кавалера чатырох баявых ордэнаў Уладзіміра Васільевіча Таліева і С. Сідарава, намесніка рэдактара, пра свайго аднапалчаніна Мікалая Васільевіча Хальпукова.

● Пра тое, што ў вёсцы Горы будаўнікі калгаса імя Свярдлова завяршылі ўзвядзенне вялікага аднапавярховага будынка Горскай участковай бальніцы на 36 ложкаў гаворыцца ў навастным матэрыяле на першай старонцы № 69 ад 12 чэрвеня.

● У № 99 ад 21 жніўня надрукавана інфармацыя аб уручэнні ўрадавых узнагарод группе партызан, якія дзейнічалі на тэрыторыі Горацкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Падрыхтавала Галіна КАЖЭЎНІКАВА

Последние новости

Новости

«Орлята» и «Клевые ребята»: как прошел август в лагере СШ №2 г. Горки

31 августа 2026
Читать новость
Главные новости

В эти минуты: Николай Орлёнок проводит планерку с активом района

31 августа 2026
Читать новость
Новости

В «Стайках» наградили победителей XV Республиканской спартакиады работников СМИ

31 августа 2026
Читать новость
Новости

2 сентября прямую телефонную линию проведет директор КУДП «Управление капитальным строительством Горецкого района»

31 августа 2026
Читать новость
Новости

2 сентября прямая телефонная линия пройдет с начальником Главного статистического управления Могилевской области

31 августа 2026
Читать новость
Новости

2 сентября проведет личный прием граждан заместитель председателя райисполкома

31 августа 2026
Читать новость