Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1964 году

Газета «Ленінскі шлях» па-ранейшаму застаецца органам партыйнага камітэта Горацкага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення і раённага Савета дэпутатаў працоўных
● У нумары за 14 студзеня трэцяя паласа мае назву “Старонка–плакат” і распавядае пра поспехі раёна па вырошчванню льну. У 1963-м годзе льнаводы калгаса “Шлях Леніна” вырасцілі багаты ўраджай гэтай культуры. На плошчы 305 га атрымана па 5,4 цэнтнера льнасемя і 22,9 центнера трасты, якая рэалізавана сярэднім нумарам 1,58. Кожны гектар ільну даў 1465 рублёў даходу.
● У нумары за 10 сакавіка газета паведамляе аб навінах у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Адна з інфармацый аб тым, што закончылася размеркаванне выпускнікоў вну. Большасць маладых спецыялістаў паедзе працаваць у калгасы і саўгасы Беларусі, частка з іх пажадала працаваць ва ўсходніх раёнах краіны.
● 4 красавіка газета надрукавала вялікі матэрыял “Свінагадоўля стала рэнтабельнай”. Аб такім дасягненні апавядаецца праз вынікі галіны ў сельгасарцелі імя Свярдлова. Сабекошт центнера свініны склаў 92 руб. 41 кап., сярэдняя цана рэалізацыі – 120 руб. 70 кап. У бягучым годзе (1964-м) калгас павялічыць валавы выхад свініны на 430 цэнтнераў, знізіцца сабекошт гэтай прадукцыі.
● Газета за 28 красавіка на першай паласе паведаміла аб пачатку палявых работ у раёне. У кароткіх інфармацыях гаворыцца аб тым, што арганізавана іх распачалі калгаснікі сельгасарцелі імя Кірава, падкармілі мініральнымі ўгнаеннямі звыш 100 гектараў азімых, вядуць падсеў канюшыны і сырадэлі. Трактарыст сяльгасарцелі “Рассвет” Фёдар Нікіцін працуе на дыскаванні глебы пад яравыя культуры і штодзённа перавыконвае нормы выпрацоўкі.
● Звеннявы механізаванага звяна по вырошчванню цукровых буракоў калгаса імя Мічурына А. Баравікоў у нумары ад 16 мая дзеліцца працоўным вопытам – ураджайнасць склала 184 центнера
с гектара. У рабоце ён кіруецца тэхналагічнай картай.
● Напярэдадні Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, газета ад 23 чэрвеня, надрукавана подборка матэрыялаў пад назвай “Насустрач святу беларускага народа”. У адным з тэкстаў гаворыцца аб тым, што ў вёсцы Сава адбылася сустрэча з былым партызанам Фёдарам Чэрнікавым, які цяпер працуе юрыстам.
● 25 чэрвеня выйшаў нумар, прысвечаны 20-годдзю вызвалення Горацкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На першай старонцы – выступленне сакратара парткома вытворчага ўпраўлення аб сацыяльна-эканамічным развіцці і дасягненнях Горацкага края.
● “Рапартуюць хлебазаводцы” – кароткая заметка на першай старонцы газеты за 5 снежня – пра датэрміновае выкананне гадавога плана па выпуску прадукцыі калектывам хлебазавода. Рабочыя абязаліся да канца года даць яшчэ звышпланавай прадукцыі на 80 тыс. рублёў.
Падрыхтавала Галіна КАЖЭЎНІКАВА








