Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1961 году

Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1961 году

Падзея не толькі гэтага года, а і цэлага стагоддзя, інфармацыя аб якой маланкай абляцела ўвесь белы свет: наш, савецкі чалавек у космасе

Першая старонка нумара раённай газеты «Ленінскі шлях» за 15 красавіка, як і двух наступных, была прысвечана першаадкрывальніку касмічнай прасторы. Юрый Гагарын у адзін момант стаў гордасцю ўсяго савецкага народа. І ў нашым раёне жыхары шчыра радаваліся гэтай падзеі. У працоўных калектывах адбыліся мітынгі, у школах – зборы піянерскіх дружын, на якіх юнае пакаленне давала клятву быць такімі ж дастойнымі патрыётамі сваёй Радзімы, як першы касманаўт.

● 1 мая газета надрукавала інфармацыю з Горацкага масласырзавода. За кароткі тэрмін тут зрабілі дэмантаж старога абсталявання і мантаж новага. Замест  малапрадукцыйных машын устанавілі паточную лінію па вытворчасці масла з магутнасцю да 500 кілаграмаў прадукцыі ў гадзіну. А яшчэ на прадпрыемстве з’явіўся сырапрыгатавальнік перапыннага дзеяння, прадукцыйнасць якога
1200 кілаграмаў у змену.

● Калгас «Шлях Леніна» выдзеліў Маслакоўскай сярэдняй школе ўчастак у
20 гектараў, на якім працавала школьная вытворчая брыгада і ўсе вучні старэйшых класаў (№ 54). Меркавалася, што яны будуць вырошчваць кукурузу і іншыя культуры на корм калгаснаму дойнаму статку. Сельгасарцель  выдзеліла вучням і машыны для сяўбы і апрацоўкі пасеваў, каб яны пад кіраўніцтвам настаўніка В. А. Васільева самі ўпраўляліся з гэтай тэхнікай.

● Не менш 7–8 цэнтнераў грэчкі з гектара планавалі атрымаць у калгасе «Праўда». Аб гэтым у № 63 расказала аграном  гаспадаркі Р. Казусёва. У калгасе амаль у тры разы павялічылі плошчы для гэтай культуры.

● 22 чэрвеня, у дзень, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна,  газета прысвяціла шэраг матэрыялаў адраджэнню роднага краю пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Так, у параўнанні з 1945 годам гарадскі жылы фонд павялічыўся больш чым у паўтара раза. У райцэнтры налічвалася 90 вуліц, з іх 30 забудаваны ў пасляваенны час. Многа важных аб’ектаў было яшчэ ў стадыі ўзвядзення. Сярод іх тыпавая 4-павярховая бальніца, 3-павярховая сярэдняя школа, 2-павярховы будынак пошты і іншыя.

● Аб тым, што нядаўна ў Любіжы адкрылася сельская бальніца, у нумары за 19 жніўня расказаў студэнт эканамічнага факультэта БСГА Л. Смірноў. Лячэбніца мела 10 палат і радзільнае аддзяленне. Планавалася ў хуткім часе ўвесці ў эксплуатацыю рэнтген- і фізкабінеты.

● Новая паточная лінія з’явілася ў гэтым годзе і на ільнозаводзе (№ 113) – па выпрацоўцы доўгага валакна. Як паведаміла газета, «рабочыя паспяхова авалодваюць новым агрэгатам і дабіваюцца высокапрадукцыйнага яго выкарыстання». Асабліва добра працуе змена Соф’і Гурко: выпрацоўка ў ёй складае 750–800 кілаграмаў за сем гадзін работы пры зменным заданні 500 кілаграмаў.

Падрыхтавала Тамара ДРАЗДОЎСКАЯ

Последние новости

ВНС

Владимир Павловский: «Голос молодежи на ВНС станет драйвером конкретных решений»

17 декабря 2025
Читать новость
Новости

Белорусскому кино – больше века

17 декабря 2025
Читать новость
Главные новости

Резиденция Деда Мороза распахнула свои двери для детей на базе отдыха «Мерея» в агрогородке Ленино

17 декабря 2025
Читать новость
Сад и огород

Сколько раз на одном месте можно сажать клубнику: главная ошибка 90% дачников

17 декабря 2025
Читать новость
Приемы и прямые линии

Выездной прием граждан и представителей юридических лиц будет осуществлять заместитель председателя райисполкома

17 декабря 2025
Читать новость
ВНС

Ветеран труда Любовь Волчкова: «Молодежи предстоит дальше строить и укреплять нашу Беларусь»

17 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем