Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1959 году

Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1959 году

Чарговы год мірнай стваральнай працы для нашага раёна.  Нагадаем найбольш цікавыя падзеі гэтага перыяду гісторыі

Зладжанай працай пачаў год ільнозавод. Вытворчы план па выпуску валавой прадукцыі за студзень прадпрыемства выканала на 107,2%, а намечаны паказчык па выхаду доўгага валакна перавыкананы больш чым на 23%. У лідэрах трэцяя змена, якую ўзначальвае майстар Іван Юрчанка (№ 18).

● Аб адкрыцці ў мястэчку Леніна новай бальніцы на 25 ложкаў раённая газета паведаміла 19 сакавіка. Мужчынская, жаночая, дзіцячая палаты і нават радзільнае аддзяленне, пральня, кухня – усё зроблена для лячэння вяскоўцаў. Бальніцу ўкамплектавалі медыцынскім і тэхнічным персаналам.

● У сакавіку амаль ва ўсіх дамах калгаснікаў сельгасарцелі
«17-ы партз’езд» загаварыла радыё. Устаноўлена каля 600 радыёкропак. Яны будуць працаваць ад свайго вузла, які абсталяваны ў вёсцы Аўсянка.

● У Горацкую РТС паступіла вялікая партыя разнастайнай тэхнікі. І многія калгасы папоўнілі свой машынны парк.

● У калгасе «Запавет Ільіча» распачалі будаўніцтва ўласнага сепаратарнага пункта. Завезена абсталяванне, якое будзе перапрацоўваць 600 кг малака ў гадзіну (№ 39).

● Пры раённым камітэце
ДТСААФ працуюць 4-месячныя курсы шафёраў-прафесіяналаў. Тут займаюцца 47 чалавек, у большасці калгасная і рабочая моладзь.

● БСГА ў гэтым годзе заканчвае
865 чалавек. Па інфармацыі загадчыка вучэбнай часткі акадэміі М. Бранавіцкага, гэта самы вялікі выпуск за ўвесь час існавання акадэміі (№ 61).

● У 1958 г. самалётам з Горак можна было дабрацца ў Магілёў. А з 5 жніўня 1959 г. паветраныя зносіны былі адкрыты паміж Горкамі і Мінскам. Час знаходжання ў паветры – 1 га­дзіна 20 мінут. Самалёт адпраўляўся штодзённа. Авіялінія была адкрыта па просьбах насельніцтва горада і раёна. Білет каштаваў 75 рублёў.

● У 1959 г. у горадзе была адна аптэка. І тая працавала ў памяшканні, якое не адпавядала прызначэнню. Газета ў нумары за 18 жніўня ўзняла праблему рамонту гэтай установы.

● 4 верасня ў горадзе на рагу вуліц Інтэрнацыянальная і Кірава адкрыўся новы харчовы магазін гархарчпрам­гандлю – № 17, на сем рабочых месцаў. Праз некаторы час адчыніў дзверы і магазін «Кнігі» на вул. Бруцэра-Ерафееўская.

● Кафедра гароднінаводства БСГА ў верасні наладзіла выстаўку прадукцыі, вырашчанай на Рытаўскім агародзе. Было прадстаўлена 22 гатункі гарбузоў, 20 – дынь, 27 – кавуноў, 97 – памідораў і інш.

● У кастрычніку заканчвалася будаўніцтва інтэрната на 400 месцаў для студэнтаў БСГА па вул. Кірава. Меркавалася здаць яго ў снежні, каб маладыя навасёлы сустрэлі тут Новы год.

Падрыхтавала Тамара ДРАЗДОЎСКАЯ

Последние новости

Новости

Приметы на 17 июля: что можно и чего нельзя делать в этот день

17 июля 2026
Читать новость
Новости

Гороскоп на 17 июля: что обещают астрологи

17 июля 2026
Читать новость
Новости

Трагедия с маленьким ребенком: 4-летний ребенок утонул в искусственном водоеме

16 июля 2026
Читать новость
Новости

На «Славянском базаре в Витебске» открылся «Кукольный квартал»

16 июля 2026
Читать новость
Новости

Единый день информирования в БГСХА: как не стать жертвой мошенников и не попасть в ДТП?

16 июля 2026
Читать новость
Новости

Транспортная инспекция информирует: с 13 по 20 июля усилен контроль за крупногабаритным транспортом

16 июля 2026
Читать новость